Какие подростки могут попасть в спецучереждение

Закон Молодёжь

Хто трапляе ў спецвыхаваўчыя ўстановы?
Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх” у спецыяльныя вучэбна-выхаваўчыя ўстановы змяшчаюцца непаўналетнія з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця або іншымі захворваннямі, якія маюць патрэбу ў асаблівых умовах выхавання ва ўзросце  ад 11 да 18 гадоў.
Далёка не ўсе жыхары раёна ведаюць, чаму і пры якіх умовах непаўналетні можа быць змешчаны ў спецыяльную вучэбна-выхаваўчую ўстанову. Для гэтага дастаткова, каб тры разы на год падлетак быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання або дробны крадзеж, або  наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, або дробнае хуліганства, або распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва ў грамадскіх месцах. Таксама непаўналетні можа быць  накіраваны ў спецыяльныя выхаваўчыя ўстановы за тое, што тройчы на працягу года з’явіўся ў грамадскім месцы ці на рабоце ў стане алкагольнага ап’янення, або зрабіў  заведама лжывае паведамленне, або кіраваў транспартным сродкам у стане ап’янення, або кіраваў транспартным сродкам без правоў.
З нашага раёна ў гэтым годзе ў спецыяльныя вучэбна-выхаваўчыя ўстановы згодна з рашэннем суда адпраўляюцца два падлеткі. На іх ці на іх бацькоў некалькі разоў за год былі складзены адміністрацыйныя пратаколы за тое, што непаўналетнія распівалі спіртныя напіткі. Пятнаццацігадовы хлопец асуджаны да двух гадоў выхаваўчай установы, сямнаццацігадовы – на паўгода (да таго часу, пакуль дасягне паўналетняга ўзросту).
А. СЕЛЯЗНЁВА, інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *