Об обращении с ртутьсодержащими отходами

Общество Экология

Аб абыходжанні з ртуцьутрымліваючымі адыходамі
Сярод шматлікай групы таксічных рэчываў асаблівае месца займае ртуць, якая валодае рознабаковым спектрам негатыўных уздзеянняў  на жывыя арганізмы нават пры адносна малых дозах.
Адной з магчымых крыніц яе паступлення ў навакольнае асяроддзе з’яўляюцца ртутныя лямпы, якія выкарыстоўваюцца для асвятлення вуліц, жылых, грамадскіх і прамысловых памяшканняў, у медыцынскіх і аздараўленчых мэтах, у святлокапіравальных апаратах, на сельскагаспадарчых аб’ектах, вымяральных прыборах і г. д.
Масавае прымяненне ртутных лямп  абумоўлена іх высокай светлавой аддачай, вялікім тэрмінам службы. Аднак калі яны выходзяць са строю, то становяцца патэнцыяльнай крыніцай паступлення таксічнай ртуці і іншых шкодных рэчываў у навакольнае асяроддзе, што абумоўлівае неабходнасць іх селекцыйнага (спецыяльнага) збору і перапрацоўкі.
Нярэдка адпрацаваныя лямпы выкідваюцца разам са звычайным смеццем з наступным размяшчэннем іх на палігонах і міні-палігонах цвёрдых камунальных адыходаў, што недапушчальна. Кожная кампактная люмінесцэнтная лямпа ўтрымлівае 3-5 мг ртуці, што знаходзіцца ў агрэгатным стане ў выглядзе пароў. Пры разбурэнні лямпы  адбываецца выкід пароў ртуці, якія могуць выклікаць атручэнне насельніцтва.
Згодна з Класіфікатарам адыходаў, якія ўтвараюцца ў Рэспубліцы Беларусь, ртуцьутрымліваючыя адыходы адносяцца да 1 класа небяспекі, для якіх прадугледжана спецыяльнае захоўванне з далейшай утылізацыяй (дэмеркурызацыяй).
У раёне на базе сховішча УП ЖКГ Шумілінскага раёна, якое знаходзіцца па адрасе: вул. Горная, 13, рашэннем Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта ад 27.08 2012 года № 584 арганізаваны пункт збору і часовага захоўвання ртуцьутрымліваючых адыходаў ад насельніцтва.
Ртуцьутрымліваючыя адыходы прымаюцца ад насельніцтва без пашкоджання ртутнай сістэмы на бязвыплатнай аснове ў першую і чацвёртую сераду месяца з 12.00 да 13.00.
А. ІВАНЕНКА, вядучы спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №30 ад 16.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *