На субботнике шумилинцы будут сажать деревья, наводить порядок в населённых пунктах и сеять

Актуалии Общество

Заўтра будзем саджаць клёны
Заўтра жыхары Беларусі выйдуць на рэспубліканскі суботнік. Усе разам мы павінны зрабіць наш агульны дом больш чыстым, прыгожым і зялёным.
На пасяджэнні раённага штаба па добраўпарадкаванні, якое правёў 17 красавіка начальнік штаба намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў, былі вызначаны віды работ, якімі будуць займацца працоўныя калектывы раёна, размеркаваны працоўныя сілы.
Сяўба, пасадка дрэў, добраўпарадкаванне – тры асноўныя накірункі, якія чакаюць нашых працавітых рук.
Прычым, як падкрэсліў старшыня райвыканкама У. П. Куранны, навядзенне парадку на тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый, на замацаваных тэрыторыях павінна быць завершана да 20 красавіка. А падчас суботніка ўсё трэба толькі падшліфаваць. Асноўныя ж сілы будуць накіраваны на сяўбу і пасадку дрэў.
У Шуміліне ў суботу плануецца высадзіць 830 дрэў – каля возера, на вуліцах Ленінскай, Кароткіна, Суворава і Юбілейнай.
Раённы штаб па добраўпарадкаванні запрашае ўсіх жыхароў Шуміліншчыны прыняць удзел у рэспубліканскім суботніку. Навесці парадак на сваім двары, на вуліцы, пасадзіць дрэва… Ды ці мала добрых спраў можна зрабіць, калі ўзяць на ўзбраенне жаданне і добры настрой!
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №31 ад 19.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *