Берегите первоцветы!

Грамадства Экалогія

Беражыце першацвет
Першацветы ўпрыгожваюць нашы вясеннія лясы. Але масавы збор кветак падрывае колькасць іх папуляцыі і магчымасць вегетацыі. Для многіх відаў штогадовы збор ранніх раслін з пашкоджаннем каранёвай сістэмы стаў прычынай рэзкага скарачэння былога арэала распаўсюджвання.
Таму сёння востра паўстае праблема аховы ранніх раслін. Некаторыя першацветы занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта прастрэл лугавы, ветраніца лясная, першацвет высокі, пярэсна еўрапейская, раўнаплоднік васіліснікавы, фіялка багністая. Згодна з артыкулам 24 Закона РБ “Аб раслінным свеце” забараняецца самавольнае выкараненне і перасадка дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, з месца іх прарастання, а таксама іншыя дзеянні, якія могуць прывесці да гібелі, скарачэння колькасці дзікарослых раслін або парушэння месца іх прарастання.
Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за парушэнне патрабаванняў па ахове і выкарыстанні дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі. Невыкананне дзеючага заканадаўства вядзе да накладання штрафу: на грамадзяніна – ад 10 да 30 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 20 да 150 базавых велічынь, на юрыдычную асобу – ад 35 да 1000 базавых велічынь.
Акрамя Чырвонай кнігі, створаны Спіс раслін і грыбоў, якім неабходна прафілактычная ахова. Туды ўключаны недастаткова вывучаныя віды, рэдкія або патрабуючыя асаблівай увагі ў сілу высокага глабальнага прыродаахоўнага статусу (напрыклад, ахоўныя ў рамках міжнародных канвенцый). У Беларусі да такіх раслін адносяцца цюльпан лясны, першацвет вясенні, пралеска высакародная (пячоначніца), хахлатка полая.
Вясеннія кветкі прыгожыя ў сваім асяроддзі. Не трэба рваць іх на букеты. Гэтым мы захаваем прыгажосць першацветаў для будучага пакалення.
А. ЗАХАРАЎ, намеснік начальніка Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №32 ад 23.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *