Отходы с приусадебных участков, строительный мусор и другое – УП ЖКХ вывозит по отдельным договорам

Официально

У сувязі з мерапрыемствамі, якія праводзяцца ў Шумілінскім раёне па навядзенні чысціні і добраўпарадкаванні прысядзібных тэрыторый, нагадваем грамадзянам, што вулічнае і дваровае смецце, будаўнічыя адыходы, адыходы ад абрэзкі (рубкі) зялёных насаджэнняў, адыходы сезоннай санітарнай уборкі населеных месцаў, адыходы ад утрымання жывёлы і абслугоўвання жылога дома, асабістай падсобнай гаспадаркі, буйнагабарытныя адыходы не ўключаюцца ў склад цвёрдых адыходаў, на збор і захоўванне якіх УП ЖКГ Шумілінскага раёна з грамадзянамі заключаны дагаворы. Збор і вываз сезонных раслінных адыходаў з прысядзібных участкаў будзе ажыццяўляцца па асобных заявах на платнай аснове.  Грамадзяне, якія складзіруюць галлё і іншае смецце з прысядзібных участкаў у кантэйнеры і побач з імі,  парушаюць патрабаванні заканадаўства аб рабоце з адыходамі і будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Адміністрацыя УП ЖКГ Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2013 г.



1 комментарий по теме “Отходы с приусадебных участков, строительный мусор и другое – УП ЖКХ вывозит по отдельным договорам

  1. Если плата будет разумной, то почему и нет. А то ведь возьмут с каждого как будто персонально мусор отвозили, а соберут в один прицеп со свего Шумилино. Одно окно (2-4 рамы) или пару старых стульев, например, отвезти на свалку — сколько будет стоить? Задерут плату, так и будут тайком подкидывать к контейнерам и ветки, и другие «буйнагабарытныя адыходы».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *