Областной комитет БРСМ проводит конкурс «Мисс Фото БРСМ-2013»

Молодёжь Новости

“Міс Фота БРСМ-2013”
У мэтах папулярызацыі дзейнасці БРСМ, пошуку новых формаў работы з моладдзю і арганізацыі адпачынку Віцебскі абласны камітэт ГА БРСМ з 1 красавіка па 1 ліпеня праводзіць інтэрнэт-конкурс  “Міс Фота БРСМ-2013”.
Пра ўмовы конкурсу нам расказаў в. а. першага сакратара райкама БРСМ А. Хмарын : “Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 10 мая бягучага года на электронны адрас vinrus@tut.by  выслаць свой фотаздымак у фармаце jpg высокай якасці з адзнакай  “Конкурс “Міс Фота БРСМ”.
Да фотаздымка павінны прыкладацца наступныя звесткі:прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння ўдзельніка конкурсу, адрас пражывання, нумар членскага білета, дата і месца яго выдачы, кароткі расказ пра сябе, кантактны тэлефон”.
Дарэчы, у некаторых шумілінскіх дзяўчат, якія маюць намер прыняць удзел у конкурсе “Міс Фота БРСМ”,  ужо ўзнікла пытанне: ці можна прысылаць групавое фота? “Нельга, – кажа Аляксандр Хмарын. – На фота павінна быць толькі ўдзельніца конкурсу. І пажадана ў поўны рост. Прычым, фотаздымкі з рэкламнымі надпісамі могуць быць адхілены арганізатарам”.
Уладальнікі тытулаў “Міс Фота БРСМ — 2013”, “Першая Віцэ-Міс Фота БРСМ-2013”, “Другая Віцэ-Міс Фота БРСМ-2013” будуць вызначаны з улікам вынікаў інтэрнэт-галасавання.
Дарэчы,  інтэрнэт-галасаванне будзе праходзіць з 11 мая па 1 ліпеня. А ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурсу адбудзецца у рамках мерапрыемства Дня моладзі на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *