Изучаем мнение читателей. Какая программа ТV Вам нужна?

Общество

Якая праграма ТБ вам патрэбна?
Вы, напэўна, ужо заўважылі, шаноўныя нашы чытачы, што ў другі раз мы друкуем праграму ТБ з 10 каналаў. Шмат разоў нам даводзілася чуць ад нашых падпісчыкаў нараканні наконт таго, што ў пятнічным нумары раёнкі з-за вялікай тэлепраграмы (20 каналаў) і рэкламы “няма чаго чытаць”. Нам жа хацелася, каб і аматары тэлебачання былі забяспечаны як мага большай колькасцю каналаў, і мы працяглы час друкавалі праграму тэлебачання 20 каналаў, бо паставіць усе тыя 40 з лішкам каналаў, як гэта могуць сабе дазволіць абласныя газеты, у нас няма магчымасці.
Ідучы насустрач вашым пажаданням зрабіць пятнічны выпуск больш інфармацыйным, мы пайшлі на змяншэнне колькасці тэлепраграм. Дзесяць каналаў – гэта мінімум, так званы сацыяльны пакет, які  транслюецца ва ўсіх кропках нашага раёна, незалежна ад таго, падключаны чалавек да кабельнага тэлебачання ці да Zala, ці мае простую польскую антэну.
Але пасля першага выхаду скарочанай праграмы ТБ у рэдакцыю пачалі тэлефанаваць “незадаволеныя” такім ходам падзей. Адны прасілі вярнуць ранейшую праграму, другія – хаця б друкаваць праграму канала Звезда, трэція – Наше кино, ТВ-1000 Русское кино, Дом кино. Званкі працягваюцца…
На чарговай планёрцы мы зноў вярнуліся да абмеркавання гэтага пытання. Прыйшлі да высновы спытаць, шаноўныя нашы чытачы, у вас парады: ці хапае вам тэлепраграмы 10 каналаў, ці ўсё ж патрэбна большая колькасць. Калі так, колькі і якія каналы вы хацелі б бачыць у праграме ТБ?  Вельмі хочацца, каб вы праявілі максімальную актыўнасць.
Мы прапануем вам адзначыць той канал, праграму якога (акрамя абавязковых ОНТ, Беларусь 1, Беларусь 2, Беларусь 3, РТР, НТВ, СТВ, Мир, Скиф, Арт-Видео), на вашу думку, вы хацелі б бачыць у раённай газеце:
Иллюзион
ТВ 3
Звезда
Дом кино
ТВ 1000 РК
ТВ 1000
ТВ 1000 Action
Комедия ТВ
ВТВ
Феникс
Интер+
НСТ
Просім дасылаць вашы прапановы на адрас рэдакцыі: 211260 г. п. Шуміліна, вул. Ленінская, 24. Можна выказаць свае пажаданні і па тэлефонах: 4-13-39, 4-17-45, 4-10-46, 4-10-47, 4-12-95.
Мы працуем для вас!
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2013 г.



2 комментария по теме “Изучаем мнение читателей. Какая программа ТV Вам нужна?

  1. В ZALA программа есть каждый день, любимые каналы знаю и так, а остальные и не нужны. Всё равно смотришь то, что идёт в данный момент.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *