26 апреля – День чернобыльской трагедии

Культура Общество

Боль, горыч усяго народа
На чарнобыльскую тэму ў беларускай паэзіі з’явілася больш за 500 вершаў, шэраг эпічных твораў. Сярод іх – паэмы “Одзіум” Янкі Сіпакова, “Аварыя сумлення” Анатоля Зэкава, “Пажар слязы” Валянціны Аколавай. Вершы і паэмы звыш 60 паэтаў склалі кнігу “Зорка Палын”. Малітвы чарнобыльскай бяды гучаць таксама ў паэтычных кнігах Максіма Танка “Мой каўчэг”, Рыгора Барадуліна “Самота паломніцтва”, “Міласэрнасць плахі”, “Быць! = To be!”, Ніла Гілевіча “Жыта, сосны і валуны” і іншых.
Проза на тэму чарнобыльскай трагедыі прадстаўлена творамі Алеся Адамовіча “Апакаліпсіс па графіку”, дакументальнай аповесцю Васіля Гігевіча і Алега Чарнова “Сталі воды горкія”, Алеся Крыгі “Выбух над Прыпяццю”. Гэтай тэме прысвяцілі свае раманы “Злая зорка” і “Зона павышанай радыяцыі” Іван Шамякін, “Бежанцы” Віктар Карамазаў, апавяданні – “Львы” Іван Пташнікаў, “Сенакос у канцы  красавіка” Віктар Казько, аповесці – “Родны кут” і “Еўка” Барыс Сачанка, “Імем Айца і Сына” Таіса Бондар, “Гасцініца над Прыпяццю” Іван Навуменка, “Травеньская выцечка” Стах Дзедзіч. Ёсць і п’есы: “Бездань” Міколы Матукаўскага, “Адцуранне” Аляксея Дударава. Кнігі “Палескі смутак”, “Бабчын”, “Хойніцкі сшытак” і “Замкнёны дом” Міколы Мятліцкага поўнасцю прысвечаны Чарнобылю.
Усю літаратуру чарнобыльскай тэматыкі немагчыма чытаць спакойна, без хвалявання, перажывання і суму, усведамлення адказнасці за заўтрашні дзень.
Т. САКАЛОВА, бібліёграф Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2013 г.



1 комментарий по теме “26 апреля – День чернобыльской трагедии

  1. А дзе «Ваўчыная яма» Васіля Быкава?? Вельмі добры твор на гэтую тэматыку.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *