Ответственность за нарушение природоохранного законодательства

Закон Экология

«Там чыста, не тое, што ў нас…»
З надыходам добрага надвор’я жыхары нашага раёна імкнуцца выехаць на прыроду не толькі ў лес, а і да рэчкі, возера. Але пасля адпачынку людзі пакідаюць у водаахоўных зонах і прыбярэжных палосах сляды чалавечага бескультур’я – смецце. А потым канстатуюць факт таго, што не могуць знайсці чыстае месца, не забываюць пры гэтым абвінаваціць мясцовую ўлады ў бяздзеянні. Могуць у дадатак прывесці ў прыклад замежжа. Маўляў, там чыста, не тое, што ў нас…
А што перашкаджае кожнаму, хто адпачывае, прыбраць за сабой сляды “цывілізаванага адпачынку на прыродзе”?
Адказ банальны: людзі не прывыклі прыбіраць за сабой. Другая прычына такіх паводзінаў ў саманадзейнасці і беспакаранасці. Тым не менш згодна з арт. 15.51 ч. 2 КаАП РБ парушэнне рэжыму ўтрымання водаахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб’ектаў, іх забруджванне вядзе да накладання штрафу на фізічную асобу да 10 базавых велічынь, на ІП – да 30, на юрыдычную асобу – да 50 базавых велічынь.
Нагадваем і пра тое, што згодна з палажэннем аб парадку ўстанаўлення памераў і межаў водаахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб’ектаў і рэжыму ў іх гаспадарчай дзейнасці (зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 377 ад 21.03.2006 г.) у межах водаахоўных зон забараняецца стаянка механічных транспартных сродкаў да 30 метраў ад берагавой лініі. Выключэнне складаюць спецыяльна адведзеныя месцы для стаянак. Таксама забаронена мыццё транспартных і іншых тэхнічных сродкаў.
І. БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №34 ад 30.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *