Если судебный исполнитель не прав

Вопрос-Ответ Закон

Дзеянні судовага выканаўцы можна абскардзіць
Выканаўчая вытворчасць у нашай краіне з’яўляецца заключным этапам у працэсе спагнання грашовых сродкаў ці маёмасці ў судовым парадку. Адной з гарантый законнасці ў выканаўчай вытворчасці і формай судовага кантролю за дзейнасцю судовых выканаўцаў з’яўляецца права скаргі бакоў і апратэставання пракурорам дзеянняў (бяздзейнасці) судовага выканаўцы.
Прадметам скаргі могуць быць любыя парушэнні працэсуальнага парадку выканання, якія выявіліся ў дзеяннях (бяздзейнасці) судовага выканаўцы, што закранаюць правы бакоў.
У якасці прыкладу разгледзім наступную сітуацыю.
Судом было вынесена рашэнне аб спагнанні з прадпрыемства на карысць былога работніка запазычанасці па зарплаце. Судовы выканаўца ў рамках выканаўчай вытворчасці наклаў арышт на разліковы рахунак прадпрыемства. Аднак рашэнне суда не выконваецца, прадпрыемства займаецца гаспадарчай дзейнасцю, выплачвае зарплату работнікам, што сведчыць пра наяўнасць на рахунку свабодных грашовых сродкаў, якія перавышаюць суму арышту. Спаганяць за кошт указаных сродкаў судовы выканаўца адмаўляецца.
Спагнальнік (былы работнік) паведаміў судоваму выканаўцу, што ў касе прадпрыемства знаходзіцца значная сума грашовых сродкаў. Праверыць звесткі і канфіскаваць наяўныя грашовыя сродкі з касы судовы выканаўца таксама адмаўляецца.
Якія дзеянні ў адносінах да судовага выканаўцы можа ажыццявіць спагнальнік для абароны законных інтарэсаў?
У даным выпадку дзеянні судовага выканаўцы могуць быць абскарджаны спагнальнікам ці даўжніком, а пракурорам апратэставаны ў су-дзе, пры якім знаходзіцца судовы выканаўца, на працягу дзесяці дзён з дня здзяйснення дзеяння ці адмовы ў яго здзяйсненні, ці з дня, калі асобе стала пра гэта вядома.
У скарзе павінны быць указаны найменне суда, судовага выканаўцы, бакоў выканаўчай вытворчасці, іх месцазнаходжанне, матывы (падставы) скаргі, доказы, просьба да суда аб змяненні, адмене дзеяння, альбо аб ускладанні абавязкаў ажыццяўляць дзеянні, іншыя хадайніцтвы, напрыклад, аб прыпыненні вытворчасці.
В. БАРАДУЛІНА, судовы выканаўца суда Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №34 ад 30.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *