Самовольное строительство и его последствия

Вопрос-Ответ Закон

Cамавольнае будаўніцтва і яго наступствы
Самавольнае будаўніцтва – дзейнасць асобы па стварэнні ці змяненні нерухомай маёмасці шляхам будаўніцтва, рэканструкцыі (прыбудовы, надбудовы, перабудовы) капітальнага будынка (збудавання), калі яна зроблена:
1. на самавольна занятым зямельным участку;
2. на зямельным участку, які выкарыстоўваецца не па мэтавым прызначэнні ці прадастаўлены дзяржаўным органам, які не мае паўнамоцтваў на адпаведнае рашэнне; ці без правядзення аўкцыёна, калі прадастаўленне зямельнага ўчастка магчыма толькі па выніках аўкцыёна; ці прадастаўленым з парушэннем устаноўленай чаргі прадастаўлення зямельных участкаў; без папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі патрэбна яго правядзенне;
3. без атрымання неабходных дазволаў на будаўніцтва, рэканструкцыю ці без праектнай дакументацыі ў выпадках, калі неабходнасць яе падрыхтоўкі прадугледжана заканадаўствам, ці з істотнымі парушэннямі горадабудаўнічых і будаўнічых нормаў і правілаў, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Нерухомая маёмасць, створаная ў выніку самавольнага будаўніцтва, з’яўляецца самавольнай пабудовай.
Самавольнае будаўніцтва павінна быць неадкладна прыпынена.
Згодна з артыкулам 21.12 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях самавольнае будаўніцтва жылых дамоў, вытворчых, гаспадарчых, культурна-бытавых ці іншых пабудоў і збудаванняў цягне да накладання штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь (БВ), на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 20 да 100 БВ, а на юрыдычную асобу – да 500 БВ.
З. Мясаедава, галоўны архітэктар раёна, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама.
Надрукавана ў №34 ад 30.04.2013 г.



1 комментарий по теме “Самовольное строительство и его последствия

  1. Очень хорошеее грамотное и узаконенное отнимание средств у населения. Надо тебе на своей же земле в своем же частном доме построить тот же дощаник для дров, туалет, перекрыть крышу или небольшую веранду-пристройку к дому надо идти мучиться с документацией и платить хорошие деньги практически ни за что (за бумажку с проэктом). При том что зарплата у многих по 2-3 млн. Так и получаеться что живешь вроде на своей земле но хозяином не являешся. Очень хитро по закону земля только сдаеться в аренду, если ты покупаешь дом.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *