Украл и продал за 40 тысяч

Происшествия

Двухколавы за 40 тысяч
Веласіпед. Гэты від транспарту, дзякуючы невялікаму кошту, малым размерам, адсутнасці патрэбы ў паліве, адноснай бяспецы – самы распаўсюджаны ў свеце.
Аднак пры ўсіх гэтых плюсах веласіпед з’яўляецца даволі лёгкай здабычай для злодзеяў. Безумоўна, праваахоўныя органы стараюцца кантраляваць сітуацыю і прыцягваць правапарушальнікаў да адказнасці.
Так, 14 студзеня бягучага года за крадзеж веласіпеда ў аднаго з жыхароў вёскі Каравайніца быў затрыманы грамадзянін В. Лазоўскі. Лазоўскі знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і ўкрадзены веласіпед хацеў прадаць, каб яшчэ купіць віна. Прадаў, выручыў 40 тысяч рублёў.
Судом Шумілінскага раёна В. Лазоўскі асуджаны па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь да аднаго года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Гэта даволі строгае пакаранне, калі асуджаны павінен з’яўляцца ў органы ўнутраных спраў для рэгістрацыі, не мяняць месца жыхарства, не выязджаць за межы населенага пункта без дазволу крымінальна-выканаўчай інспекцыі, мець пастаяннае месца работы, не чыніць  перашкод для ўваходу ў сваё жыллё работнікам крымінальна-выканаўчай інспекцыі, у свабодны ад работы час пастаянна знаходзіцца дома, за выключэннем двухгадзіннага прамежку часу, адведзенага для наведвання ўстаноў аховы здароўя, сувязі, гандлю і іншых.
Напаследак хочацца даць некалькі парад уладальнікам веласіпедаў:
не пакідайце свой транспарт у грамадскіх месцах надоўга без нагляду;
правярайце стойку, да якой вы мацуеце сваю тэхніку, яна павінна быць надзейна замацавана;
выкарыстоўвайце надзейныя замкі, якія не дазваляюць пракруціць колы, лепей узяць некалькі замкоў.
А. ГАСАНАЎ, в. а. памочніка пракурора Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №34 ад 30.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *