Криминал. Происшествия

Происшествия

Картка
У раённы аддзел унутраных спраў звярнулася жыхарка Шуміліна, якая расказала міліцыянерам, што ў яе ўкралі банкаўскую картку. Як высветлілася, картка прапала ў той час, калі пацярпелая знаходзілася ў гасцях у Ляжнях. І госцяй яна была не адзінай. Сюды ж прыехала яшчэ адна жыхарка Шуміліна, якая і паквапілася на чужую банкаўскую картку. А калі прыехала ў райцэнтр, то пайшла траціць чужыя грошы. Гэта было няцяжка, бо пін-код банкаўскай карткі сваёй знаёмай яна ведала. Супраць махляркі ўзбуджана крымінальная справа.
Бульба
Жыхарка Шуміліна, якая знаходзілася пад вартай за здзейсненае злачынства, прызналася ў крадзяжы. Жанчына расказала, што ў сакавіку яна сарвала навясны замок на гаспадарчай пабудове чужога дома ў райцэнтры і ўкрала адтуль больш за сто кілаграмаў бульбы. Супраць жанчыны ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа.
Радыятар
З гаспадарчай пабудовы жыхара  Лескавіч невядомыя злодзеі вырвалі дзвярны прабой і ўкралі масляны радыятар. Урон, нанесены гаспадару, складае 700 тысяч рублёў. Злодзеі вышукваюцца.
Электрадрыль
Гаспадарчую пабудову жыхара райцэнтра абрабавалі. У сваёй заяве ў міліцыю пацярпелы пералічыў укра-дзенае: электрадрыль, шліфавальная машына, ручная цыркулярная піла. Урон, нанесены гаспадару, складае паўтара мільёна рублёў.
Тэлевізар
З кватэры жыхара Мікіціхі прапаў тэлевізар. Па гарачых слядах супрацоўнікі РАУС знайшлі злачынцаў – імі аказаліся два непаўналетнія мясцовыя жыхары. Тэлевізар «Віцязь» ацэнены на 750 тысяч рублёў, а сваё сумленне хлопцы заплямілі на ўсё жыццё.
Сварка
Два жыхары Мазурына пасля сумеснага распіцця спіртных напіткаў пасварыліся. А спрэчку вырашалі пры дапамозе кулакоў. У выніку адзін вясковец з пераломамі аказаўся ў бальніцы. А супраць другога за прычыненне цялесных пашкоджанняў узбуджана крымінальная справа.
Наезд
Жыхар Мінска, які а дзявятай гадзіне вечара ехаў па аўтадарозе Гарадок-Ула-Камень, пры раз’ездзе з сустрэчным аўтамабілем не заўважыў ляжачага на дарозе чалавека. Аўтамабіль наехаў яго. Пацярпелы (гэта быў пенсіянер з Мікалаёва) загінуў на месцы дарожна-транспартнага здарэння. Падрабязнасці аварыі высвятляюцца. Шумілінскім аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа.
Занос
А пятай гадзіне раніцы супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі выязджалі на дарожна-транспартнае здарэнне, якое адбылося на аўтадарозе Віцебск-Полацк. Жыхар Віцебскага раёна, які ехаў на службовым аўтамабілі “Івека” з паўпрычэпам, пры выбары хуткасці руху не ўлічыў метэаралагічныя ўмовы. У выніку вадзіцель не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль занесла і ён перакуліўся. Прычэпу патрабуецца значны рамонт. Складзены адміністрацыйны пратакол, які адпраўлены для далейшага разгляду па месцы жыхарства парушальніка.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №34 ад 30.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *