Республиканскую патриотическую акцию «Спасибо за Победу» проводят молодёжная и пионерская организации

Актуалии Молодёжь Новости

“Дзякуй за Перамогу!”
У рамках святкавання Дня Перамогі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская  рэспубліканская піянерская арганізацыя з 30 красавіка па 9 мая праводзяць  патрыятычную акцыю “Дзякуй за Перамогу!”
“Мы заклікаем актывістаў   БРСМ і піянерскай арганізацыі, а таксама валанцёраў прыняць актыўны ўдзел ў рэспубліканскай акцыі “Дзякуй за Перамогу,” – звяртаецца в. а. першага сакратара райкама БРСМ Аляксандр Хмарын. – Сімвалам акцыі з’яўляецца чырвоная зорка  з надпісам “Дзякуй за Перамогу!” Такі сімвал можна зрабіць сваімі рукамі са спадручных матэрыялаў – пластыку, фанеры – і прымацаваць на дзверы дамоў і кватэр, дзе пражываюць удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Будзе добра, калі вы пад-пішаце ветэранам віншавальную паштоўку са Святам Перамогі”.
У рамках акцыі “Дзякуй за Перамогу!”, паведаміў Аляксандр Хмарын, пройдзе таксама маладзёжны фестываль паветраных змеяў пад дэвізам “Імёны герояў жывуць у нашых сэрцах і – у воблаках!”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №34 ад 30.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *