Следствие просит помощи!

Крымінал. Здарэнні

Дапамажыце следству!
Паважаныя грамадзяне, якія рухаліся 16 красавіка 2013 года ў перыяд з 8.45 да 10.00 на аўтамашыне на аўтадарозе Бешанковічы-Шуміліна ў напрамку г. п. Шуміліна і падабралі спадарожніка паміж населенымі пунктамі Бараноўскія – Шуміліна! Пераканаўча просім вас паведаміць пра дадзены факт у Шумілінскі РАУС за УЗНАГАРОДЖАННЕ!
Прыкметы спадарожніка: на выгляд 30-35 год, рост 165-168 см, сярэдняга целаскладу, твар авальны, валасы цёмна-каштанавыя, сярэдняй даўжыні, вочы карыя. На левай руцэ вышэй запясця з унутранага боку шрам каля 7 см, на правай руцэ татуіроўкі, на пальцах пярсцёнкі, на запясці паміж вялікім і ўказальным пальцамі выява кляновага ліста, на перадплеччы – царквы з 8-мю купаламі.
Быў апрануты ў шэры спартыўны касцюм з лампасамі “Адыдас”, мог быць апрануты ў чорныя штаны, пры сабе меў вялікую спартыўную сумку чорнага колеру. Магчыма, ад гэтага грамадзяніна магло пахнуць дымам.
Аб усім просім паведаміць па тэл.: 102, 4-10-06, 4-10-41, 4-14-74, 8(029)710-53-72 МТС; 8(029)325-76-02 Вел.
Аддзел крымінальнага вышуку РАУС.
Надрукавана ў №39 ад 21.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *