Пошли грибы и вместе с ними начались грибные отравления

Здоровье

12 выпадкаў атручэнняў грыбамі
Выпадкі атручэння грыбамі маюць месца і ў вясенні перыяд. Дрэннае веданне насельніцтвам відавога складу грыбоў прыводзіць да непрадказальных наступстваў: атручэнні грыбамі рознай ступені цяжкасці – ад вострых форм да смяротных зыходаў. А па сваёй цяжкасці вострыя атручэнні ядавітымі грыбамі займаюць вядучае месца сярод усіх небактэрыяльных харчовых атручэнняў.
На сярэдзіну мая ў краіне зарэгістравана 12 выпадкаў атручэння грыбамі (г. Мінск – 9 выпадкаў, Брэсцкая вобласць – 3). Пацярпела 13 чалавек.
Усе пацярпелыя, з іх слоў, ужывалі ў ежу кансерваваныя і сушаныя ядомыя грыбы (апенькі, сыраежкі, баравікі), а таксама смаржкі і страчкі. А між тым, апошнія адносяцца не да ўмоўна ядомых грыбоў, як лічылася раней, а да ядавітых. Смаржкі ж можна ўжываць толькі пасля папярэдняй апрацоўкі. Абодва гэтыя віды грыбоў утрымліваюць небяспечны яд – гельвелавую кіслату. Акрамя таго, у страчках ёсць моцны яд гірамітрын, які не разбураецца і не пераходзіць у адвар нават пры працяглым гатаванні.
Для таго, каб пазбегнуць атручэння грыбамі, неабходна выконваць элементарныя правілы прафілактыкі:
– збіраць толькі вядомыя грыбы;
– не збіраць і не купляць на базары перарослыя, пашкоджаныя лічынкамі і цвіллю грыбы;
– не спрабаваць падазроныя грыбы на смак;
– не збіраць грыбы ўздоўж дарог;
– не адкладваць апрацоўку грыбоў, бо гэта прадукт хутка псуецца;
– саліць, сушыць, марынаваць трэба кожны від грыбоў паасобку;
– нарыхтоўваць  у запас толькі маладыя грыбы;
– перад адварваннем добра мыць грыбы;
– ваду пасля адварвання абавязкова зліваць;
– ніколі не купляць на базары грыбныя кансервы, герметычна закрытыя накрыўкамі ў дамашніх умовах, а таксама сухія грыбы, грыбную ікру і розныя салаты з грыбамі.
В. БУРЭНЬ, галоўны ўрач Шумілінскага РЦГЭ.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *