Регистрация рождения ребёнка

Закон Официально

Рэгістрацыя нараджэння
Рэгістрацыя нараджэння праводзіцца ў органах загса па месцы нараджэння дзіцяці ці па месцы жыхарства бацькоў (аднаго з іх). Заява робіцца бацькамі (адным з іх), а ў выпадку іх хваробы ці смерці, ухілення ад падачы заявы ці немагчымасці па іншых прычынах зрабіць заяву – блізкімі роднымі бацькоў, органамі апекі і папячыцельства,  адміністрацыяй арганізацыі аховы здароўя, у якой маці пакінула дзіця пасля нараджэння, ці іншымі асобамі.
Заява аб рэгістрацыі нараджэння павінна быць зроблена не пазней за тры месяцы з дня нараджэння дзіцяці, а ў выпадку нараджэння мёртвага дзіцяці – не пазней трох сутак з моманту нараджэння.
Для працэдуры неабходна падаць пашпарт ці іншы дакумент, што сведчыць асобу заяўніка, медыцынскую даведку аб нараджэнні, пасведчанні аб нараджэнні бацькоў, а таксама пасведчанне аб узяцці шлюбу (калі маці замужам).
Рэгістрацыя нараджэння дзіцяці ў бацькоў, якім не споўнілася 18 год, праходзіць у звычайным парадку. Дазвол бацькоў непаўналетніх на рэгістрацыю не патрэбны.
Заканадаўствам устаноўлены тэрмін рэгістрацыі нараджэння: два дні з дня падачы заявы; пры ўрачыстай рэгістрацыі – тры дні; пры адначасовай рэгістрацыі нараджэння, устанаўлення бацькоўства і заключэння шлюбу – у дзень рэгістрацыі заключэння шлюбу, а ў выпадку запыту звестак ці дакументаў з іншых органаў ці арганізацый – адзін месяц. Працэдура бясплатная.
І. КІСЯЛЕВІЧ, загадчыца аддзела загса райвыканкама.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *