Какие неприятности ждут вас, если паспорт просрочен

Закон Официально

Зазірніце ў пашпарт
На 1 мая 2013 года 311 грамадзян Шумілінскага раёна пражываюць па несапраўдных пашпартах (выйшаў тэрмін дзеяння). Адны запамятавалі паглядзець у свой дакумент, другім не хапае часу для яго абмену, трэція лічаць, што абмяняць несапраўдны дакумент не абавязкова. Каб не ствараць сабе цяжкасцей, просім жыхароў раёна звярнуць увагу на тэрмін дзеяння свайго дакумента, які сведчыць асобу.
Згодна з ч. 3 арт. 23.53 КаАП Рэспублікі Беларусь пражыванне без дакументаў, якія сведчаць асобу, або па несапраўдных дакументах, якія сведчаць асобу, цягне папярэджванне або накладанне штрафу  да 4 базавых велічынь – 400 000 рублёў, а дзяржпошліна за пашпарт складае ўсяго 50 000 рублёў.
Тэрмін разгляду заявы аб выдачы (абмене) пашпарта – 1 месяц, тэрмін разгляду ў паскораным парадку – да 15 дзён, дадатковая аплата за паскарэнне – 50 000 рублёў. Дзецям да 14 год пашпарт выдаецца бясплатна, калі афармляецца ў паскораным парадку, аплата за паскарэнне – 50 000 рублёў.
Нагадваем бацькам, што ў выпадку выезду непаўналетняга за межы Рэспублікі Беларусь, пашпарт афармляецца незалежна ад узросту. Калі непаўналетні выязджае за межы Рэспублікі Беларусь у суправаджэнні  аднаго з законных  прадстаўнікоў, згода другога не трэба. Калі  непаўналетні выязджае без законных прадстаўнікоў, неабходна згода законных прадстаўнікоў.
А. ПРАКОФ’ЕВА, старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі РАУС.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *