Начались каникулы. Новостные ленты несут трагические вести о гибели детей. Специалисты дают советы, как сделать каникулы безопасными

Бяспека Общество

“Увага – дзеці!”
У сувязі з заканчэннем навучальнага года і ў мэтах папярэджання здарэнняў з дзецьмі на дарозе супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі праводзяць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”
У перыяд акцыі вялікая ўвага ўдзяляецца выяўленню парушэнняў Правілаў дарожнага руху  дзецьмі, а таксама парушэнняў правілаў перавозкі непаўналетніх пасажыраў.
З пачатку года ў Віцебскай вобласці адбылося дзевяць дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 9 дзяцей атрымалі раненні. Сярод пацярпелых – дзіця-пасажыр і 8  дзяцей-пешаходаў.
Прычынай большасці аварый застаецца парушэнне элементарных правілаў пераходу праезнай часткі, а дакладней пераход дарогі па-за пешаходнымі пераходамі і на забараняючае святло святлафора. Напрыклад, у Талачынскім раёне жыхар г. Мінска на аўтамабілі “Пежо” наехаў  на першакласніцу, якая знянацку выбегла на дарогу. У выніку ДТЗ дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні і была шпіталявана ў бальніцу.
У Полацку на шасцікласніка, які раптоўна выйшаў на праезную частку з-за маршрутнага аўтобуса, наехаў “Фіят”. Хлопчык з траўмамі дастаўлены ў бальніцу. Гэтым закончыўся і выхад вучаніцы 4 класа  г. Віцебска на забараняючае святло святлафора.
Паважаныя дарослыя! Беражыце жыццё і здароўе сваіх дзяцей. Нагадвайце ім пра правілы дарожнага руху і самі служыце ім прыкладам. Няхай канікулы для ўсіх будуць бяспечнымі.
Н. ГОЛУБ, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС.
Гарадскія дзеці прыехалі да бабулі
… Гарадскія ўнукі, якія прыехалі ў вёску да бабулі, за агародам распалілі касцёр, каб падсмажыць хлеб. З аднаго боку – пуня з сенам, з другога – дрывотня, у некалькіх кроках – пасека. Трывогу забіў сусед, які ўбачыў, што дзеці распалілі касцёр. Добра, што агонь не паспеў перакінуцца на гаспабудовы.
Падобныя выпадкаў вельмі многа, яны здараюцца ў кожным раёне вобласці, і добра, калі ўсё абыходзіцца без трагедый.
Паважаныя бацькі! Адпраўляючы дзяцей у вёску да бабулі, на дачу, яшчэ раз нагадайце пра небяспеку гульняў з запалкамі, захоўвайце запалкі ў недаступных для дзяцей месцах, не дазваляйце карыстацца газавымі прыборамі, паўтарайце з дзіцяці нумары тэлефонаў экстраных службаў: 101 – служба МНС,  102 – міліцыя,  103 – хуткая дапамога,  104 – газавая служба.
І яшчэ адна парада: не адпускайце дзіцяці аднаго купацца, заўсёды кантралюйце сітуацыю.  Не дазваляйце ныраць у незнаёмых месцах, сваволіць у вадзе.
Вёска – гэта не толькі адпачынак, але і клопат пра сад і агарод. Калі вы апрацавалі гародніну хімікатамі, то абавязкова растлумачце дзіцяці, што  зрываць яе, а тым больш есці,  нельга. Пажадана як мага далей прыбраць хімічныя рэчывы, што вы выкарыстоўваеце для сада-агарода ці для бытавых патрэб. Паклапаціцеся пра тое, каб на ўчастку не было атрутных раслін. Калі непадалёк знаходзіцца лес, пакажыце і раскажыце дзіцяці, якія расліны і ягады нельга есці.
І яшчэ некалькі дадатковых парад для бацькоў:
ьне дапускайце дзяцей да мангала ў час смажання шашлыкоў. Гэта можа закончыцца сур’ёзнымі апёкамі;
ьусе ёмістасці з вадкасцю, размешчаныя на тэрыторыі дачы або прыватнага падворка, павінны быць надзейна закрыты;
ьцяжкія і вострыя інструменты кладзіце як мага далей ад дзяцей;
ьсачыце за тым, з кім і ў якія гульні гуляе ваша дзіця.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння РАНС.
Каб адпачынак не стаў трагедыяй
Паважаныя бацькі, зараз, у час летніх канікул, вы павінны ў чарговы раз нагадаць сваім дзецям пра небяспеку электрычнасці і элементарныя правілы карыстання бытавымі электрапрыборамі.
Растлумачце і забараніце дзецям:
дакранацца мокрымі рукамі да электрычных прыбораў і бытавой апаратуры;
падыходзіць да абарваных ці правіслых правадоў на паветраных лініях;
залазіць на слупы і апоры паветраных ліній электраперадач;
дакранацца да правадоў з пашкоджанай ізаляцыяй;
карыстацца адкрытымі электравыключальнікамі, электраразеткамі, няспраўнымі электрапрыборамі.
У большасці выпадкаў пацярпелыя не паспяваюць ні да чаго дакрануцца – электрычны ток высокага напружання паражае іх раптоўна пра падыходзе на недапушчальна блізкую адлегласць да токавядучых частак, а таксама пры накідзе на правады розных прадметаў.
У жніўні мінулага года свавольства з электрычнасцю стала прычынай смерці 14-гадовага жыхара Віцебскай вобласці, які накінуў сінтэтычны шпагат на правады высакавольтнай лініі электраперадач.
Небяспечна для жыцця гуляць каля падстанцый і адкрытых размеркавальных прылад, а тым больш пранікаць унутр іх. У чэрвені мінулага года адбыўся трагічны выпадак з сямігадовым хлопчыкам, які самавольна пранік на тэрыторыю падстанцыі ў г. Петрыкаў Гомельскай вобласці і атрымаў цяжкую электратраўму.
Не дазваляйце малым самастойна праяўляць цікаўнасць да электраабсталявання, якое знаходзіцца ў электрашчытавых на лесвічных пляцоўках і ў падвальных памяшканнях.
Энерганагляд папярэджвае: электраўстаноўкі небяспечны! Грэбаванне элементарнымі правіламі электрабяспекі можа прывесці да самых трагічных наступстваў.
Ю. ЛЕБЕДЗЕЎ,дзяржаўны інспектар па энерганагляду.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *