Куда пойти учиться. Приглашают сельскохозяйственные учебные заведения

Образование Сельское хозяйство

БГСХА

Хочаш быць аграномам – будзь!

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама прапануе заключыць мэтавыя дагаворы з выпускнікамі 2013 года на падрыхтоўку кваліфікаваных рабочых (служачых) і спецыялістаў па спецыяльнасцях на аснове базавай і сярэдняй адукацыі.
Аграрны каледж Віцебскай ветэрынарнай акадэміі п. Лужасна:
– ветэрынарная медыцына,
– заатэхнія;
– аграномія.
Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж:
– тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці;
– матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне аграпрамысловага комплексу;
– энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці.
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, г. Горкі:
– аграномія:
– плодаагародніцтва;
– заатэхнія;
– эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў галінах аграпрамысловага комплексу;
– бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт;
– тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці (кваліфікацыя – інжынер);
– сельскае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторыі (кваліфікацыя – інжынер).
Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, г. Мінск:
– энергетычнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі;
– упраўленне аховай працы ў сельскай гаспадарцы;
– матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне аграпрамысловага комплексу;
– эканоміка і арганізацыя вытворчасці.
Ва ўсіх установах адукацыі аграпрамысловага комплексу па вышэй указаных спецыяльнасцях навучэнцы могуць вучыцца завочна ці па сістэме НІСПО (на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі па скарочанай форме навучання). Заадно навучэнцы могуць атрымаць дадатковыя прафесіі – вадзіцеля аўтамабіля катэгорыі “В”, карыстальніка ПЭВМ і іншыя.
Пры заключэнні мэтавага дагавору абітурыенты штомесяц атрымліваюць даплату да стыпендыі: базавае матэрыяльнае заахвочванне для паступіўшых ва ўстановы вышэйшай адукацыі – ад 4 БВ, для паступіўшых ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі – ад 2 БВ. Заключэнне мэтавага дагавору дае пераважнае права паступлення ва ўстанову адукацыі, 100%-нае забеспячэнне на перыяд навучання і далейшае працаўладкаванне.
Маладым спецыялістам у сельскай гаспадарцы надаецца вялікая ўвага, аказваецца ўсебаковая падтрымка (даплаты да зарплаты ў трохразовым памеры тарыфнай стаўкі першага разраду, забеспячэнне жыллём).
Паважаныя выпускнікі! У кожнага з вас ёсць магчымасць прысвяціць сябе роднаму Шумілінскаму краю. Скарыстайце яе!
Дадатковую інфармацыю пра асаблівасці прыёму на навучанне ва ўстановах адукацыі аграпрамысловага комплексу, пра заключэнне мэтавых дагавораў можна атрымаць па тэл.: 4-18-51, 4-10-05, (033)695-60-61.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *