Мойте овощи и фрукты – не болейте животом!

Здоровье

Разам з летам прыходзяць і інфекцыі
Лета – час водпускаў, паездак за горад, час масавага купання і выспявання фруктаў.  У дарозе і на адпачынку цяжка выконваць як след правілы гігіены. У сувязі з гэтым расце колькасць вострых кішачных інфекцый (ВКІ).
Асноўныя сімптомы: боль у жываце, ваніты, рвота, вадкі стул, павышэнне тэмпературы цела, зніжэнне апетыту. Пры своечасовым звароце да ўрача і адпаведным лячэнні гэтыя сімптомы хутка праходзяць.
Прафілактыка вострых кішачных інфекцый – гэта справа не толькі медыцынскіх работнікаў. Многае залежыць і ад кожнага з нас. Дастаткова штодзень выконваць простыя санітарна-гігіенічныя правілы:
– абавязкова мыйце рукі з мылам кожны раз перад ядой і пасля наведвання туалета;
– не піце сырую ваду, а фрукты, ягады і гародніну абавязкова мыйце перад ужываннем, пажадана гатаванай вадой;
– сачыце за тэрмінамі і ўмовамі захоўвання страў;
– прадукты, якія не трэба тэрмічна апрацоўваць, насіце і захоўвайце асобна;
– не ўтойвайце факты кішачнага расстройства ад медыцынскіх работнікаў;
– своечасова выносьце ў вызначаныя месцы бытавыя адыходы, вядзіце барацьбу з мухамі;
– пастаянна падтрымлівайце чысціню ў кватэрах, пад’ездах, на гульнявых пляцоўках і прысядзібных участках;
– вучыце маленькіх дзетак навыкам асабістай гігіены, вядзіце тлумачальную работу па прафілактыцы кішачных інфекцый сярод падлеткаў.
Н. КАЗЛОВА, памочнік эпідэміёлага Шумілінскага РЦГЭ.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *