Телега – транспортное средство со всеми вытекающими требованиями и последствиями за их нарушение

Закон Сельское хозяйство

На кожных конскіх калёсах павінен быць нумар
Як паказвае практыка мінулых гадоў, пры руху гужавога транспарту ў цёмны час сутак, не абсталяванага святловяртальнымі элементамі, адбываюцца  дарожна-транспартныя здарэнні з цяжкімі наступствамі.
Так, у мінулым годзе ў вобласці зарэгістраваны тры дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам гужавых павозак, у якіх адзін чалавек загінуў і чатыры атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Падраздзяленнямі ДАІ вобласці  праведзены тэхнічны агляд і даабсталяванне святловяртальнымі элементамі 9320 гужавых павозак (6649 з іх належаць юрыдычным асобам, 2671 – фізічным). У нашым раёне зарэгістравана і абсталявана знакамі больш за сто гужавых павозак.
Хочацца яшчэ раз нагадаць жыхарам раёна, што ў адпаведнасці з правіламі  пры руху па дарозе ў цёмны час сутак або пры недастатковай бачнасці  спераду гужавой павозкі павінен быць уключаны ліхтар белага колеру, ззаду – чырвонага. Конскія калёсы павінны быць абсталяваны спераду святловяртальнымі элементамі  белага колеру, ззаду – чырвонага. Вазніцы варта таксама паклапаціцца, каб калёсы мелі спраўнае стаяначнае тармазное ўстройства і супрацьадкатныя ўпоры.
Дарэчы, калі ў кагосьці з жыхароў раёна яшчэ засталіся незарэгістраваныя гужавыя павозкі, то для іх рэгістрацыі трэба звяртацца ў ДАІ па тэл. 4-18-50.
М. ГАРАЛЕВІЧ, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *