В Комитет госконтроля: В центре внимания централизованное тестирование

Актуалии Вестник Комитета госконтроля

Зноў чэрвень, зноў ЦТ
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджаны склад дзяржаўнай камісіі па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных іспытаў у 2013 годзе.
Старшынёй камісіі прызначаны Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Мікалаевіч Рубінаў. Старшынёй абласной камісіі зацверджаны старшыня Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці Васіль Міхайлавіч Максімаў. У складзе камісіі будуць таксама працаваць памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Віцебскай вобласці Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч і намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Уладзіміравіч Цярэнцьеў.
У Віцебскай вобласці арганізавана 8 пунктаў  тэсціравання на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-будаўнічага каледжа,  Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта,  Наваполацкага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа і Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа.
Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ праходзіла з 2 мая па 1 чэрвеня 2013 года. У бягучым годзе ЦТ праводзіцца з 14 па 28 чэрвеня (па беларускай, рускай і замежных – англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі навейшага часу, грамадазнаўстве, геаграфіі). Пачатак тэсціравання па ўсіх прадметах у 11.00. Рэгістрацыя  для ўдзелу ў рэзервовы дзень (пры ўмове ўважлівай прычыны нез’яўлення на ЦТ) – з 27 чэрвеня па 1 ліпеня  ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Пункт правядзення ЦТ у рэзервовы дзень  (4 ліпеня 2013 года)  – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
У бягучым годзе ў пунктах тэсціравання вобласці зарэгістравана 34825 удзельнікаў тэсціравання – на 6218 чалавек менш, чым было ў мінулым годзе. Адзначана таксама, што абласная камісія заклікана забяспечыць абітурыентам аднолькава роўныя магчымасці для паступлення ў ВНУ і ССНУ. Па ўсіх спрэчных пытаннях ЦТ звароты грамадзян прымаюцца па кантактных тэлефонах “гарачых ліній” у рабочыя дні з 9.00 да 18.00: у Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці – (0212) 36-44-95, 37-33-90; у Полацкім міжраённым камітэце дзяржкантролю – (0214) 42-87-02; у Аршанскім міжраённым камітэце дзяржкантролю – (0216) 21-09-16.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №46 ад 13.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *