Право самостоятельно забивать животных на мясо вернут фермерам и владельцам личных подсобных хозяйств

Общество Официально Экономика

Фермерскім і асабістым падсобным гаспадаркам вернуць права самастойна ажыццяўляць забой жывёлы
Фермерскім і асабістым падсобным гаспадаркам вернуць права самастойна ажыццяўляць забой сельскагаспадарчай жывёлы. Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Мясніковіч.
Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання даручана ўнесці змяненні ў ветэрынарна-санітарныя правілы ўтрымання прадукцыйнай жывёлы ў асабістых падсобных гаспадарках грамадзян.
Гэтыя змяненні прадугледжваюць права для фермерскіх (сялянскіх) гаспадарак і асабістых падсобных гаспадарках грамадзян пры ўмове захоўвання ветэрынарна-санітарных правілаў самастойна праводзіць забой сельскагаспадарчай жывёлы. “Забой павінен ажыццяўляцца пад кантролем ветэрынарнага ўрача з абавязковым правядзеннем ветэрынарна-санітарнай экспертызы”, – удакладнілі ў прэс-службе.
У распараджэнні таксама прапісана патрабаванне па арганізацыі аператыўнага выезду ў фермерскія і асабістыя падсобныя гаспадаркі, якія займаюцца вырошчваннем прадукцыйнай жывёлы, ветэрынарных спецыялістаў для правядзення клінічнага агляду жывёлы з выдачай ветэрынарных суправаджальных дакументаў.
Акрамя таго, Беларускаму рэспубліканскаму саюзу спажывецкіх таварыстваў разам з аблвыканкамамі даручана прыняць рашэнне аб зніжэнні не менш чым на 20% кошту паслуг за забой і транспарціроўку сельскагаспадарчай жывёлы, а таксама прыняць дадатковыя меры па павелічэнні колькасці пунктаў забою жывёлы, прадугледзеўшы іх у кожным аграгарадку.
БЕЛТА.
Надрукавана ў №46 ад 13.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *