Вакцинация с самолёта. В Шумилинском районе диких животных будут прививать от бешенства

Здоровье Новости

У зоне пралёту самалётаў не стойце!
На тэрыторыі раёна з дапамогай авіяцыі будзе праводзіцца вакцынацыя дзікай драпежнай жывёлы супраць шаленства. У сувязі з гэтым будзьце ўважлівымі, пазбягайце знаходжання ў зоне пралётаў самалётаў, каб не атрымаць траўму ад скідваемых прынад. Браць прынады з вакцынай рукамі, скормліваць дамашняй жывёле ЗАБАРАНЯЕЦЦА. Не дапускайце да прынад дзяцей.
Прынада з вакцынай уяўляе сабой брыкет шэрага ці цёмна-карычневага колеру масай да 30 грамаў, выраблены з кампанентаў кармоў для драпежных і мае спецыфічны пах. Пры выпадковым пападанні вакцыны на адкрытыя ўчасткі цела ці абалонкі вачэй (рота, носа) неабходна прамыць вадой, апрацаваць двухпрацэнтным растворам пітной соды і звярнуцца ў мясцовую ўстанову аховы здароўя.
Самалёты будуць ажыццяўляць палёты на вышыні 150-200 метраў з хуткасцю 150-180 кіламетраў, акрамя тэрыторый населеных пунктаў.
Д. ДАНІЛОВІЧ, ветурач-эпізаатолаг райветстанцыі.
Надрукавана ў №47 ад 18.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *