Наша безопасность. Железная дорога – не место для развлечений

Бяспека

Скакаць з платформы і высоўвацца ў вокны небяспечна!
З мая па жнівень бягучага года на тэрыторыі краіны праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па міжведамаснай праграме “Клопат”. Адна з задач органаў ўнутраных спраў на транспарце – прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў сярод падлеткаў, папярэджанне траўматызму і гібелі дзяцей на чыгуначных аб’ектах.
Сёлета правапарушэнняў на чыгунцы з удзелам падлеткаў, а таксама іх траўматызму не дапушчана. Але не лішне будзе нагадаць ім і іх бацькам пра меры бяспекі.
На чыгунцы забараняецца:
хадзіць па чыгуначных шляхах і пераходзіць чыгунку перад ідучым цягніком;
падлазіць пад вагоны, пералазіць цераз аўтасчэпкі;
рабіць пасадку і высадку на хаду цягніка, высоўвацца з вокнаў цягнікоў;
скакаць з платформы на чыгуначныя шляхі;
класці пабочныя прадметы на рэйкі,
псаваць чыгуначнае абсталяванне.
Згодна з арт. 18.3 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях падкладванне на чыгуначныя шляхі прадметаў, якія могуць выклікаць парушэнне руху чыгуначнага транспарту, а таксама праход па чыгуначных шляхах ва неўстаноўленых месцах караецца штрафам.
Штраф да двух базавых велічынь могуць атрымаць і бацькі (арт. 17.13 адміністрацыйнага кодэкса), калі яны не суправаджаюць падлетка да 16 год з 23.00 да 6.00.
Чыгунка – зона павышанай небяспекі. Ад вашых паводзінаў залежаць вашы бяспека і дабрабыт!
А. САЛАЎЁЎ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС на транспарце Віцебскага аблвыканкама.
Надрукавана ў №47 ад 18.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *