«С хорошим настроением – к детям»

Новости Общество

“З добрым настроем – да дзяцей”
На Дзень абароны дзяцей у Обальскім прытулку было шмат гасцей. Прыемныя сюрпрызы дзецям Обальскага прытулку трэба рабіць не толькі на Дзень абароны дзяцей і Новы год, але і кожны дзень, упэўнены работнікі аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага прабывання інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.  Яны вырашылі правесці акцыю “З добрым настроем – да дзяцей”.
“Можа, некаму з дзяцей прытулку не хапае менавіта добрага настрою,  – кажа псіхолаг цэнтра Ганна Іваноўская. – Таму мы падрыхтавалі забаўляльную праграму з цікавымі гульнямі і загадкамі. Так хацелася падарыць дзецям часцінку радасці і добрага настрою. Так хацелася, каб дзеці ўсміхаліся”.
І гэта ў работнікаў Тэрытарыяльнага цэнтра атрымалася. Яны пераўвасобіліся ў казачныя персанажы, гулялі і танцавалі з дзецьмі. А напрыканцы кожнаму з іх ўручылі мяккія цацкі і цукеркі. Акцыя “З добрым настроем – да дзяцей” удалася.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №47 ад 18.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *