Если бобры начинают вредить

Экология

Калі бабры наносяць шкоду
За апошнія гады ў некаторых рэгіёнах вобласці склалася складаная сітуацыя з распаўсюджваннем і колькасцю бабра рачнога, які наносіць значны ўрон сельскагаспадарчым пасевам, лясным насаджэнням, меліярацыйным і дарожным збудаванням.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 126 зацверджаны “Правілы рэгулявання распаўсюджвання і колькасці дзікай жывёлы”, дзе прадугледжана, што камісіі па папярэджанні знішчэння або пашкоджання паляўнічымі жывёламі сельскагаспадарчых і (або) лясных культур, якія створаны раённымі выканаўчымі камітэтамі, абавязаны вызначыць зямельныя ўчасткі або водныя аб’екты, на якіх пасяленні баброў не дапускаюцца.
Пры наяўнасці пасяленняў на гэтых участках і пры нанясенні бабрамі шкоды камісія з удзелам прадстаўнікоў арганізацый, якім прычынены ўрон, і арандатарам паляўнічых угоддзяў праводзяць даследаванне гэтых месцаў, складаюць акты, у якіх вызначаюцца мерапрыемствы па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці бабра. Таксама вызначаецца юрыдычная асоба, якая дапускаецца да правядзення работы па разбурэнні ў гэтых месцах бабровых плацін, нор, хатак (арандатар паляўнічых угоддзяў, арганізацыі, якім нанесены ўрон, іншыя арганізацыі), каляндарны час правядзення гэтых работ. Акты абследавання зацвярджаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Пры разбурэнні бабровых нор і хатак (у перыяд з 1 кастрычніка па 1 ліпеня) ў абавязковым парадку трэба выцягнуць бабра з нары.
Паляванне таксама ўплывае на рэгуляванне колькасці бабра. Пры гэтым неабходна мець на ўвазе, што планы выцягвання бабра павінны складацца на аснове ўліку яго колькасці. Таму ўсім арандатарам паляўнічых угоддзяў трэба забяспечыць якаснае правядзенне ўліку бабра згодна з парадкам і тэхналогіяй, устаноўленымі Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Згодна з даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 06/201-212 ад 5 студзеня бягучага года раённымі выканаўчымі камітэтамі павінны быць створаны камісіі па арганізацыі і прыняцці мераў па выдаленні з тэрыторый населеных пунктаў, садаводчых аб’яднанняў або дачных кааператываў дзікай жывёлы, якая можа ўяўляць пагрозу для жыцця і здароўя людзей або знаходзіцца ў бядотным становішчы.
У склад гэтых камісій рэкамендавана ўключыць прадстаўнікоў раённых ветэрынарных станцый, прадпрыемстваў ЖКГ, раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, раённых інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Каардынацыю дзейнасці арганізацый здзяйсняюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады.
Пры выяўленні дзікай жывёлы на тэрыторыі населеных пунктаў грамадзяне могуць паведаміць у сельвыканакам, РАНС, лясгас, раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржінспектар Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага
і расліннага свету.
Надрукавана ў №48 ад 21.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *