Никита ищет семью

Образование Общество Семья

Шукаем сям’ю для Мікіты
Аддзяленне дзіцячага прытулка  Шумілінскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра шукае сям’ю для шасцігадовага  Мікіты.  Разлічваць на родную маці пакуль не прыходзіцца – яна пазбаўлена бацькоўскіх правоў.
Мікіта вельмі  дапытлівы, даверлівы і добры. Хлопчык любіць слухаць казкі, глядзець мульфільмы, гуляць з машынкамі, наогул, з тэхнікай Мікітка на “ты”. Ён ведае аб машынах усё. Марыць стаць “дальнабойшчыкам”.
Мы спадзяемся, што знойдуцца людзі, якім неабыякавы лёс Мікіты, якія прымуць яго ў сваю сям’ю, у сваё сэрца.
Даведкі можна атрымаць па тэлефонах: 3-63-37, 4-22-73, 4-57-48.
Надрукавана ў №48 ад 21.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *