В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Хто можа паступаць у ВНУ?
З Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці ў рэдакцыю паступіла дадатковая інфармацыя, якая датычыцца цэнтралізаванага тэсціравання і правілаў, пры якіх дапускаюцца выпускнікі на ЦТ, а таксама  ўмоў, пры якіх выпускнік можа прэтэндаваць на паступленне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Напрыклад, дапускаецца выпускнік да ЦТ толькі па пашпарце і пропуску, іншыя дакументы не прымаюцца. З сабой трэба мець ручку (гелевую ці капілярную) з чорным чарнілам. На ЦТ па хіміі і фізіцы можна прыносіць калькулятары, але яны не павінны нагадваць знешне апараты мабільнай сувязі, электронныя запісныя кніжкі, плэеры, кішэнныя камп’ютары. На клавішах не можа быць паказу ніякіх літар любога алфавіта.   Адзначана, што па стану на 18 чэрвеня (а ЦТ праводзяцца з 14 па 28 чэрвеня) за парушэнне парадку правядзення ЦТ выдалены 4 чалавекі, у тым ліку 3 чалавекі – за пранос у аўдыторыю мабільных тэлефонаў.
У бягучым годзе зменены ўмовы паступлення выпускнікоў у ВНУ. На ўсе формы навучання не дапускаюцца абітурыенты, якія здалі ЦТ па беларускай і рускай мовах ад 1 да 9 балаў (шкала – 100-бальная), ад 1 да 14 балаў – па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі, ад 1 да 19 балаў – па ўсіх астатніх прадметах (гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы). Указаныя абітурыенты, між тым, могуць спрабаваць сябе ў конкурсах для паступлення ў сярэдне-спецыяльныя ўстановы.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *