За парковку на газоне – штраф.

Закон

Прыпаркаваліся ў цянёчку – штраф
Вельмі  часта можна ўбачыць, калі ля шматпавярховых дамоў вадзіцелі легкавушак спрабуюць “схаваць” сваё аўто ад сонца ў цянёк. Ну, напрыклад, пад дрэва. “Пра забарону ставіць аўто на газоне ведаюць літаральна ўсе вадзіцелі, – упэўнены начальнік ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч. – Але ж некаторыя не прытрымліваюцца правілаў.
Толькі за красавік-чэрвень бягучага года па гэтай прычыне было складзена восем адміністрацыйных пратаколаў. Вадзіцелям, хто пакінуў свае легкавушкі на газоне, прыйшлося заплаціць штраф па сто тысяч рублёў. А за паўторнае такое ж парушэнне штраф падвойваецца”.
Бываюць выпадкі, калі на газоне пакідаюць не толькі легкавушкі, але і трактары. У такім разе штраф намнога большы. Напрыклад, механізатар “Шумілінскага райаграсэрвісу” нядаўна пакінуў свой “Беларус” на газоне ля шматпавярховага дома.  Супрацоўнікамі ДАІ быў складзены адміністрацыйны пратакол. Механізатару пагражае штраф у памеры 500 тысяч рублёў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *