В Шумилинском районе проходит профилактическая операция «Колёс меньше – опасности больше»

Общество Происшествия

Дарога – не месца для гонак
За студзень-май бягучага года на тэрыторыі нашага раёна вадзіцелямі мапедаў і матацыклаў здзейснена 47 адміністрацыйных правапарушэнняў. Прычым адзін з парушальнікаў кіраваў транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.
З 1 чэрвеня па 30 кастрычніка  супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы “Колаў меней – небяспекі больш!”
У рамках прафілактычнай акцыі супрацоўнікі ДАІ РАУС праводзяць рэйды, асаблівую ўвагу  ўдзяляюць выкарыстанню моташлемаў, а таксама выяўленню незарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку матацыклаў.
Па дадзеных даследаванняў, большая частка ДТЗ  з удзелам матацыклістаў заканчваецца смяротным зыходам. У 40% выпадкаў гэта вылет матацыкла за межы аўтадарогі. Як правіла, здараецца гэта часцей за ўсё на паваротах.
Каля 18% ДТЗ выкліканы праездам на забараняючае святло святлафора з наступным сутыкненнем з іншым транспартным сродкам.
Падзенне матацыклістаў, страта кіравання і слізгаценне матацыкла на дарозе – гэта  7%  ад агульнай колькасці смяротных аварый.
Дзяржаўтаінспекцыя  звяртае ўвагу аматараў мотатэхнікі на тое, што ўмовай бяспечных паездак на матацыкле з’яўляецца  строгае захаванне Правілаў дарожнага руху. Не варта перавышаць дапушчальную хуткасць і дазваляць уцягваць сябе ў бязмэтавыя мотагонкі. Дарога – не месца для спаборніцтваў. Умейце разганяцца, тармазіць, трымаць матацыкл на паваротах з улікам дарожных умоў. Пры ўзнікненні заносу вывадзіце з яго  матацыкл паваротам руля ў бок заносу. Заўсёды ўступайце дарогу пешаходам у месцах, дзе яны маюць перавагу, жэстам запрашайце іх прайсці. Не забывайце, што бяспечны рух патрабуе ад вадзіцеляў ўзаемнай ветлівасці.
Паважаныя матацыклісты, кіруйце матацыклам так, каб у вас заставаўся час для ацэнкі дарожнай сітуацыі і для выканання неабходных дзеянняў па забеспячэнні бяспекі руху. Памятайце, што самы злосны вораг матацыкліста – гэта алкаголь.
Н. ГОЛУБ, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *