Шумилинский футбол. Болеем за наших вместе

Новости Спорт

Прайгралі тактычна
У нядзелю прайшлі чарговыя матчы чэмпіянату вобласці па футболе. ФК “Шуміліна” правёў першую гасцявую сустрэчу супраць талачынскай “Нівы”. І трэба адзначыць, што гульню правялі няўдала. Нашы футбалісты прайгралі тактычна першы тайм, а разам з ім і ўсю гульню.
Гульня пачалася з атак талачынскіх футбалістаў, нашы абаронцы яўна не спраўляліся з нападзеннем “Нівы”. На 30-й хвіліне гаспадары адкрылі лік. Праз некалькі хвілін Станіслаў Прасветаў зраўняў лік. Праўда, раўнавага пратрымалася нядоўга: амаль у наступнай атацы “Ніва” забіла другі гол, а неўзабаве і трэці. Лік мог стаць і больш разгромным, калі б не выдатная гульня маладога галкіпера Паўла Барысава. Дарэчы, Павел быў адзіным іграком, якога можна  пахваліць за праведзены матч.
Пасля трох прапушчаных мячоў у ФК “Шуміліна” адбыліся перастаноўкі ігракоў на полі. Гэта прынесла плён (другі тайм завяршыўся з лікам 0:0), але было ўжо позна. Як вынік, другое паражэнне ФК ”Шуміліна” ў сезоне.
Вынікі апошніх матчаў у групе: “Ніва” (Талачын) – ФК “Шуміліна” – 3-1, “Плоскае” (Талачынскі раён) – “Ураджай” (Ноўка) – 1-2,  “Дынама” (Лёзна)- “Алімп” (Чашнікі) – 2:1.
У наступным туры ФК «Шуміліна» дома згуляе супраць «Ураджаю» з Ноўкі.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2013 г.



2 комментария по теме “Шумилинский футбол. Болеем за наших вместе

  1. Хлопцы толькі колькасць гульцоў з Ноўкі падлічыце перад пачаткам гульні…а-то будзе як тады =)))

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *