Благодарность районным властям за оперативность, чуткость и заботу

Власть Общество

З першага званка…
Ефрасінні  Усцінаўне  Галубовіч, жыхарцы в. Смяшкова, што на Дабейшчыне,  дарога ад Дабеі да вёскі – пытанне жыцця і смерці. Засталася жанчына па сутнасці на ўсю вёску адна, не лічачы дачнікаў. А затым яны “знімаюцца”, і тады жанчына застаецца зусім адна.  А тут і дарога дрэнная, разбітая вечна.
І вырашыла Е. У. Галубовіч патэлефанаваць на “прамую лінію” намесніку старшыні райвыканкама А. П. Быкаву.  Алег Пятровіч ўважліва паставіўся да просьбы нямоглага чалавека. Зараз унук без праблем даязджае да самай бабулінай хаты. І прадукты прывязе, і лекі,  і дапаможа бабулі. Так што з першай спробы, з першага званка рашылі праблему,  за што і выказала Е. У. Галубовіч словы падзякі  А. П. Быкаву, пазваніўшы ў рэдакцыю.
Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *