День информирования прошёл в организациях Шумилинского района

Общество Сельское хозяйство

Ці выклікае  п’яны пачуццё агіды?..
Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, сустрэлася ў рамках дня інфармавання з калектывам райспажыўтаварыства. Размова ішла пра выкананне патрабаванняў Дэкрэта № 18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.11.2006 г. “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай падтрымцы дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.
Мінула шэсць з паловай гадоў з моманту прыняцця дэкрэта, сказала Ірына Мікалаеўна, аднак і сёння праблема лёсу пэўнай часткі дзяцей застаецца вострай.  У нашым раёне мелі патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы за гэты час 179 дзяцей,  з якіх усяго 57% вярнуліся ў біялагічныя сем’і. Па-ранейшаму шмат  дзетак (на сённяшні дзень гэта 87) туляцца, прабачце за таўталогію, у Обальскім прытулку, раскіданы  па дзіцячых дамах, інтэрнатах, дамах-малютках. Губляецца сувязь з бацькамі, а значыць, няма паўнацэннага ўплыву сям’і на дзіця.
Не сакрэт,  практычна ўсе ганебныя і прыкрыя ўчынкі здараюцца  па віне п’янага чалавека. П’янства – зло, якое трэба  вырываць  з нашага жыцця, як пустазелле. “Ці выклікае ў нас пачуццё агіды,  ці абураемся мы, калі бачым на вуліцы  п’янага?” – ставіць І. М. Новікава пытанне і сама ж адказвае на яго, бо пытанне рытарычнае: вядома ж, не. А трэба, каб выклікала. Каб п’янка не стала нормай жыцця для ўсіх нас, а тым  больш бацькоў, у якіх малыя дзеці.
А тут 105 чалавек так званых абавязаных асоб,  якія абавязаны працаваць і кампенсаваць выдаткі за ўтрыманне сваіх дзяцей. А тут каля 700 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей на ўліку ў нарколага  (пра дзяцей пісаць надзвычай балюча!). Абавязаныя асобы кампенсуюць затраты дзяржавы сёння менш чым на 50%, і даўгі перавысілі аж да 1 мільярд рублёў. Датычыліся тэмы п’яных вадзіцеляў і жорсткіх мераў іх пакарання ў святле  закона “Аб унясенні змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення”, прынятага ў двух чытаннях Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Па тэме пажараў і наогул па надзвычайных сітуацыях у раёне гаварыў намеснік начальніка РАНС В. В. Шархун. Прыйшла пара спёкі, а значыць, і  небяспекі пажараў у лясах, на балотах, у жылым сектары. Не трэба ісці без патрэбы ў лес, бо зараз ад адной іскры можа прыйсці вялікая бяда. В. В. Шархун меў на ўвазе шумілінскія балоты, якія гарэлі на пачатку 2000-ых гадоў, і тады Шуміліна і навакольныя вёскі былі ахутаны ўдушлівым дымам.
Ні да начальніка раённага вузла электрасувязі Ю. Р. Маскалькова, ні да намесніка дырэктара УП ЖКГ У. П. Воранава пытанняў у прысутных не было.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *