6 ліпеня “Купальская ночка” запрашае на Шумілінскае возера

Актуалии Новости

Пойдзем, браце, папараць-кветку шукаці!
6 ліпеня свята народнага календара “Купальская ночка” запрашае ўсіх жадаючых да Шумілінскага возера.
У 19.30 тут пачнецца дзіцячая гульнявая праграма «Купалінка».  У 20.00 запрашае тэатралізаванае прадстаўленне «У ноч на Івана Купалу».
У праграме свята – гульні, атракцыёны, спартыўныя забавы, пошук папараць-кветкі, пусканне вяночкаў па вадзе і, вядома ж, яго вялікасць касцёр.
А раённыя актывісты БРСМ рыхтуюць рэспубліканскую акцыю «Нябесныя ліхтарыкі» (пачатак у 23.00). Абяцаюць, што гэта будзе незабыўнае шоу, а яшчэ сцвярджаюць, што адпускаючы ў неба ліхтарыкі, мы адпускаем ад сябе ўвесь негатыў, які перашкаджае жыць, і наша жыццё мяняецца да лепшага. Дарэчы, гэтыя нябесныя ліхтарыкі можна будзе купіць прама на свяце.
Свята каля возера будзе доўжыцца да 24.00, а потым Шумілінскі ГДК запрашае на дыскатэку (01.00 – 05.00).
Так што пойдзем, браце, папараць-кветку шукаці і негатыў адпускаці!
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №52 ад 05.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *