Если вы стали жертвой преступников

Грамадства Закон

Сталі ахвярай злачынцаў – званіце 102!
Вы сталі ахвярай злачынства, вас альбо ваша дзіця пакрыўдзілі на вуліцы, нанеслі маёмасную ці фізічную шкоду? Як не стаць аб’ектам нападзення, як весці сябе, каго абвінавачваць, калі сталі пацярпелым? Каго вінаваціць, калі міліцыі так і не ўдалося вызначыць асоб, што здзейснілі злачынства?
Пытанняў шмат, а строга пытаюць толькі з супрацоўнікаў міліцыі, якія згодна са сваімі абавязкамі павінны абараняць людзей. А можа патрэбна яшчэ спытаць і ў сябе, што я зрабіў, каб дапамагчы работнікам міліцыі? Часта раскрыццё злачынства залежыць ад граматных і дакладных дзеянняў самога пацярпелага. Бывае так, што пацярпелы звяртаецца ў міліцыю на 3-5 дзень пасля здарэння, калі ўжо страчаны час і раскрыць злачынства па “гарачых слядах” ужо не ўяўляецца магчымым.
Кіраўніцтва палка ППСМ УУС Віцебскага аблвыканкама нагадвае, што аператыўнае раскрыццё злачынстваў залежыць у першую чаргу ад тэрміновага паведамлення пра злачынства. Чым менш прайшло часу, тым большая верагоднасць раскрыцця яго па “гарачых слядах”.
Грамадзяне, запомніце парадак дзеянняў, калі сталі ахвярай злачынства:
1. Тэрмінова пазваніце з любога тэлефона на нумар “102” і паведаміце пра здарэнне і пра сваё месца знаходжання.
2. Пастарайцеся запомніць прыкметы злачынцы.
3. Калі патэлефанаваць не ўяўляецца магчымым, звярніцеся ў бліжэйшы аддзел унутраных спраў, на ўчастак міліцыі, да міліцыянера.
Не бойцеся тэлефанаваць у міліцыю, мы вам дапаможам! Будзьце ўважлівымі, паведамляйце пра злачынствы аператыўна, не губляйце час. Злачынца павінен быць затрыманы і пакараны!
А. МІХАЙЛАЎ, першы намеснік камандзіра палка ППСМ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Надрукавана ў №53 ад 09.07.2013.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *