Готов ли ваш ребёнок к школе?

Общество Семья

Ці гатова дзіця да школы?
Так склалася, што сёлета класы першакласнікаў гарадскіх школ будуць налічваць не менш як 24-х вучняў у кожным. Вядома, што  бацькі патэнцыяльных першакласнікаў у разгубленасці: увага настаўніка на кожнага будзе размеркавана больш сціпла – раптам дзіця не засвоіць матэрыял. Перад асаблівым выбарам стаяць бацькі тых дзяцей, якім шэсць спаўняецца толькі летам, і ў якіх ёсць варыянт пераседзець гэты год, а ў школу пайсці з сямі.
Як вызначыць: ці гатова дзіця да школы, і не пакутаваць ад супярэчнасцяў Ёсць безліч рознага кшталту спосабаў і методык, якія пад сілу выкарыстаць бацькам без асаблівай педагагічнай падрыхтоўкі.
Гатоўнасць да школы складваецца з многага: фізічная, псіхічная гатоўнасць, эмацыянальная спеласць, сацыяльна-камунікатыўная гатоўнасць. Дашкольнік павінен ісці ў школу, бо хоча шмат ведаць, а не таму, што за гэта вы купіце яму новы канструктар. Бацькі могуць выкарыстаць спецыяльную дыягнастычную методыку, распрацаваную амерыканскім псіхолагам Дж. Чэйпі, і з дапамогай простых назіранняў вызначыць сфарміраванасць гатоўнасці свайго дзіцяці да школьнага навучання. Не трэба расказваць дзіцяці, што вы збіраецеся яго правяраць. Гэта ўсяго толькі назіранне, і яно можа быць расцягнутае ў часе.
1. Ацэнка базавага досведу дзіцяці.
— прыходзілася яму суправаджаць вас на пошту, у краму, у банк?
— быў малы ў бібліятэцы, горадзе, заапарку, музеі?
— праяўляе  дзіця павышаны інтарэс да нечага, ці ёсць у яго хобі?
— была ў вас магчымасць рэгулярна чытаць яму, расказваць гісторыі?
2. Ацэнка фізічнага развіцця.
— добра дзіця чуе, бачыць?
— здатны яно некаторы час пасядзець спакойна?
— можа дзіця скакаць, гуляць у мяч, спускацца і паднімацца па лесвіцы?
— выглядае яно здаровым, бадзёрым, адпачыўшым?
3. Ацэнка эмацыянальнага развіцця.
— выглядае дзіця вясёлым дома і сярод сяброў?
-і сфарміраваны ў яго вобраз сябе як чалавека, які многае можа?
— лёгка яму пераключыцца пры зменах у прывычным распарадку дня, перайсці да рашэння новай задачы?
— і здатнае дзіця працаваць самастойна, спаборнічаць з іншымі дзецьмі?
4. Ацэнка моўнага развіцця.
— можа дзіця назваць і абазначыць акаляючыя яго  прадметы?
— лёгка яму адказваць на пытанні дарослых?
— і можа яно па-тлумачыць для чаго існуюць разнастайныя рэчы: прас, пыласос?
— патлумачыць дзіця месцаразмяшчэнне прадметаў: на стале, пад сталом?
— ў стане малы расказаць гісторыю, апісаць нейкі выпадак?
— дакладнае ў яго вымаўленне, мова, з пункту гледжання граматыкі?
5. Ацэнка ўмення ўступаць у зносіны.
— і ўключаецца ваш малы ў гульню іншых дзяцей?
-і прытрымліваецца чарговасці, калі трэба?
— можа малое слухаць іншых, не перабіваючы?
— здатны ваш хлопчык, дзяўчынка ўдзельнічаць у агульнай размове, у дамашнім спектаклі?
6. Ацэнка кагнітыўнага развіцця.
— можа дзіця ідэнтыфікаваць падобныя і непадобныя формы (знайсці карцінку, не падобную на астатнія)?
— можа адрозніваць гукі і кароткія словы: б/п, кот/год?
— можа раскласці ў зададзенай паслядоўнасці серыю карцінак?
— можа без дапамогі скласці галаваломку з 15 элементаў?
— можа малы рыфмаваць словы?
— можа ён паўтарыць за дарослым ланцужок лічбаў ці слоў?
— і можа дзіця пераказаць гісторыю, захаваўшы асноўную думку і паслядоўнасць дзеянняў?
Калі вашы адказы аказаліся станоўчымі, то, вядома, дзіця да школы гатова. Калі ж адказы на 20 і больш працэнтаў адмоўныя, то ёсць нагода задумацца: можа, вы спяшаецеся  адпраўляць дзіця ў школу, лічаць псіхолагі.
Важна памятаць, што псіхіка дзіцяці развіваецца ў гульні. Паступова вычарпаўшы свае магчымасці, гульня саступае месца навучанню. Важны не аб’ём ведаў дзіцяці, а іх якасць. Важна не вучыць чытаць, а развіваць мову. Не вучыць пісаць, а ствараць умовы для развіцця дробнай маторыкі. Канешне, добра, калі будучы першакласнік умее чытаць і  лічыць, але для паўнацэннага развіцця яму патрэбны ўзаеміны з аднагодкамі, дарослымі. Ён павінен іграць у развіваючыя гульні, слухаць чытанне кніг, маляваць, ляпіць фантазіраваць. Трэба з ім шмат гаварыць пра школу, пра будучае.
Прымаючы рашэнне, важна зыходзіць з нейкіх сваіх унутраных бацькоўскіх адчуванняў. Парады, канешне, могуць быць карыснымі, але толькі ў выпадку, калі гэта парады спецыялістаў.
Тэму вывучала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *