Из-за отсутствия штампа в паспорте бизнесмен заплатил 127 миллионов рублей

Закон Эканоміка

З-за адсутнасці штампа ў пашпарце  бізнесмэн заплаціў 127 мільёнаў рублёў
Уступіла ў законную сілу пастанова гаспадарчага суда Віцебскай вобласці па справе аб адміністрацыйным парушэнні, у адпаведнасці з якой суд прысудзіў індывідуальнаму  прадпрымальніку з Наваполацка штраф у памеры 3,1 мільёна рублёў з канфіскацыяй даходу, атрыманага ў выніку ажыццяўлення забароненай прадпрымальніцкай дзейнасці.
Інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у адносінах да індывідуальнага прадпрымальніка былі складзены 2 пратаколы аб здзяйсненні адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных ч. 4 арт. 12.17 і ч. 2. арт. 12.7 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Згодна з першым пратаколам індывідуальны прадпрымальнік Г. у перыяд з 5.11 2012 г. па 16.05.2013 г.   выкарыстоўваў у вытворчасці (пры рамонце мабільных тэлефонаў, камп’ютарнай тэхнікі і іншага абсталявання) тавары (запасныя часткі) без наяўнасці дакументаў, якія пацвярджалі іх набыццё. Атрыманая выручка не ўстаноўлена.
Згодна з другім пратаколам  ІП за гэты ж перыяд ажыццяўляў прадпрымальніцкую дзейнасць, аказанне паслуг па рамонце мабільных тэлефонаў, камп’ютарнай тэхнікі, навігатараў і  іншага абсталявання ў майстэрні, у парушэнні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 285 ад 18.06. 2005 года “Аб некаторых мерах па рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці”: з прыцягненнем наёмнай асобы М., якая не з’яўляецца членам яго сям’і або блізкім родным. У ходзе правядзення кантрольнага афармлення заказу на рамонт мабільнага тэлефона 16.05.2013 г. у майстэрні  індывідуальнага прадпрымальніка Г.  работнікам М. была аформлена з адпаведным подпісам квітанцыя на прыём  у рамонт мабільнага тэлефона, прыняты наяўныя грашовыя сродкі за яго рамонт, аб чым сведчыць чэк касавага сумуючага апарата,  і аформлены  з адпаведным подпісам гарантыйны талон на рамонт абсталявання. Гэтым жа работнікам у перыяд з 05.11.2012  г. па 15.05.2013 г.  здзейснены аналагічныя дзеянні пры аказанні паслуг па рамонце абсталявання іншым кліентам.
Даход ад занятку забароненай прадпрымальніцкай дзейнасці склаў больш за 124 мільёны рублёў.
У адпаведнасці з  пунктам 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.06. 2005 г.  № 285 “Аб некаторых мерах па рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці” для занятку прадпрымальніцкай дзейнасцю ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка грамадзянін мае права: прыцягваць не больш трох фізічных асоб па працоўнаму і (або) грамадзянска-прававому дагаворах, у тым ліку  якія заключаюцца з юрыдычнымі асобамі. Дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка з 1 студзеня 2008 года можа ажыццяўляцца толькі з прыцягненнем членаў сям’і і сваякоў  (мужа, жонкі), бацькоў, дзяцей, усынавіцеляў, усыноўленых (удачароных), родных братоў і сясцёр, дзеда, бабы, унукаў). Прадпрымальніцкая дзейнасць з парушэннем умоў яе ажыццяўлення забараняецца.
З  тлумачэння прадпрымальніка на  судовым пасяджэнні: “Фактычна я  знаходжуся з работніцай у грамадзянскім шлюбе і не ведаў, што ў даным выпадку мае значэнне рэгістрацыя шлюбу ў органах загсу”.
“Суд не прыняў  да ўвагі  гэтыя довады, – пракаменціравала прынятае рашэнне суддзя Наталля Стэфановіч, –  паколькі згодна з арт. 20 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і правы і абавязкі мужа і жонкі ўзнікаюць з дня рэгістрацыі заключэння шлюбу органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану”.
Такім чынам, прадпрымальнік атрымаў штраф ў памеры 3, 1 мільёна рублёў  з канфіскацыяй даходу ў суме больш за 124 мільёны рублёў.
Н. ГАНЧАРОВА,  прэс-сакратар гаспадарчага суда Віцебскай вобласці.
Надрукавана ў №55 ад 16.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *