Открывается охота на водоплавающую дичь

Афiцыйна Навіны

Палюем на дзічыну вадаплаўную
Згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з другой суботы жніўня па другую нядзелю снежня ў светлы час сутак дазволена паляванне на дзічыну вадаплаўную (акрамя гусяў) і балотную, вальдшнэпа, вехіра, голуба шызага, перапёлкі – ружэйным спосабам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, з падманьваннем, з пад’езду з маламерных суднаў; безружэйным спосабам з выкарыстаннем лоўчых птушак.
У выпадку выяўлення фактаў незаконнага палявання, браканьерства, просім паведамляць у Гарадоцкую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету на тэлефон “гарачай лініі” 8(02139)4-02-10.
В. НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №61 ад 06.08.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *