Осторожно! Гепатит.

Здоровье

Вірусны гепатыт
Хранічны вірусны гепатыт – гэта хвароба печані, якая выклікаецца вірусамі гепатытаў В, D і С, магчыма і спалучанае інфіцыраванне – адначасовае ці паслядоўнае заражэнне двума ці больш вірусамі гепатыту. Некаторыя людзі застаюцца інфіцыраванымі на ўсё жыццё. Штогод тысячы людзей  у свеце паміраюць ад гэтай хваробы. У Шумілінскай райбальніцы на ўліку ва ўрача-інфекцыяніста стаіць 24 чалавекі.
Вірусы гепатытаў В, D і С перадаюцца:
– ад інфіцыраванай маці да дзіця;
– пры неабароненых палавых кантактах;
– пры пераліванні крыві і іншых медыцынскіх (не медыцынскіх) маніпуляцыях, калі не захоўваюцца правілы дэзінфекцыі і стэрылізацыі ;
– пры ўнутрывенным увядзенні наркотыкаў;
– пры сумесным пражыванні з хворым ці носьбітам вірусу ў выпадку агульнага карыстання прадметамі гігіены (нажніцамі, брытвай, зубнымі шчоткамі).
Вірусы гепатытаў А і Е не выклікаюць хранічнай інфекцыі, а толькі вострыя клінічныя  формы захворванняў.
Для прафілактыкі заражэння вірусам гепатыту В існуе вакцына, якая абараняе таксама і ад вірусу гепатыту D. Супраць гепатыту С вучоным пакуль не ўдалося стварыць прышчэпку.
Для таго, каб выявіць хваробу, неабходна зрабіць аналіз крыві. Вас павінны насцярожыць сімптомы: стомленасць, страта апетыту, болі ў суставах, пажаўценне скуры, пацямненне колеру мачы.
С. ЛЕСНІЧЭНКА, райінфекцыяніст ЦРБ.
Надрукавана ў №61 ад 06.08.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *