Почему в нашем обществе толерантное отношение к пьяным

Общество

П’янаму – без чаргі
Спакваля падглядаючы за жыццём, цяжка не прыйсці да высноў мала суцяшальных, калі не сказаць жахлівых. Прыродны аптымізм адступае перад такімі думкамі, скурчваецца да памераў вішнёвай костачкі, здраджвае менавіта тады, калі ён табе больш за ўсё патрэбны.  Не, нам не пагражаюць землятрусы і навадненні ў бліжэйшыя стагоддзі, запэўніваюць вучоныя, на нас не ўпадзе астэроід, нас не зваліць з ног ні птушыны грып, ні якая іншая чума. Мы знішчым сябе самі, без удзелу стыхій і дапамогі нядобразычліўцаў. Мы гэтым ужо займаемся са стараннасцю трохгадовага хлопчыка, які фарбуе пазногці маміным лакам.
Азірніцеся: усю прастору вакол пакрысе займаюць людзі, для якіх стан алкагольнага ап’янення – звычайны і натуральны. Так, кожны мае права жыць так, як выбраў. Адны хочуць – п’юць; іншыя не хочуць – не п’юць. Справа густу. Але пужае, што апошнія хутка застануцца ў такой меншасці, якая і прывядзе да дэградацыі нацыі.
Сапраўды, п’яны чалавек, як від, паціху выцясняе з прасторы тых, хто гэтай звычкі раздзяляць не хоча. Запоўз п’яны ў аўтобус ці трамвай – яму тут жа просяць саступіць месца. І тыя, хто “ўваходзіць у яго палажэнне”, як правіла, знаходзяцца. Прыйшлі на возера – там таксама яны: шумяць, лезуць у ваду, топчуць загараючых і пужаюць дзяцей. У альтанкі і іншыя месцы, дзе тэарэтычна можа адпачыць кожны жадаючы, наогул, лепш не совацца, асабліва, калі яны абсталяваныя сталом з лаўкамі.
Сітуацыя складваецца такая, што цвярозы чалавек пастаянна павінен шукаць сабе месца, асвойваць новае асяроддзе знаходжання, калі хочаце. У краме людзі маргінальнага складу спіртное абавязкова імкнуцца ўзяць без чаргі, нават, калі яна больш чым сціплая. І прадаўцы ахвотна задавальняюць такія просьбы. І з той самай чаргі рэдка хто падасць голас: звязвацца і псаваць сабе настрой не хочацца. А ў бальніцы? Ты з малым дзіцём, з вострым болем можаш прасядзець у чарзе  не адну гадзіну, а вось якія-небудзь абавязаныя асобы ці прэтэндэнты у ЛПП у суправаджэнні міліцыянера чакаць не могуць. Ім усюды – зялёнае святло. У час масавых гулянняў п’яныя заўжды на “авансцэне”: яны танцуюць, прыцягваюць увагу іншых, паводзяць сябе задзірліва, і ты вымушаны гэта бачыць, хочацца табе гэтага ці не.
Яны брыдкасловяць, паводзяць сябе непрыстойна, зневажаюць тых, хто вымушаны знаходзіцца побач. Гэта крыўдна і неяк несправядліва. Непітушчы чалавек у нас – неабаронены, як бы там ні старалася міліцыя. За кожным разам 102 набіраць не будзеш. Ды і ўспрымаюцца такія сітуацыі ў грамадстве ўжо, бадай, як норма жыцця. Вось што самае страшнае. Куды дзявацца?!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №61 ад 06.08.2013 г.


1 комментарий по теме “Почему в нашем обществе толерантное отношение к пьяным

  1. Я пьяных ненавижу. Призываю всех их избивать до полусмерти — тогда будут бояться пить и геройствовать. 🙂
    А если серьезно — надо лечить — это болезнь. А с толерантным отношением надо завязывать 🙂

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *