Пристегнуться и спастись

Бяспека

Патрацьце 5 секунд, каб прышпіліцца!
У канцы ліпеня па ўсёй краіне прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Прышпілі сябе і сваіх пасажыраў!”
Выкарыстоўваць рамяні бяспекі неабходна, незалежна ад таго,  знаходзіцеся вы ў межах горада ці на трасе.
На жаль, сярод вадзіцеляў, асабліва маладых, бытуе думка аб тым, што прышпільвацца – гэта прыкмета слабасці… Але жыццё штодзень даказвае тое, што рамяні бяспекі зачастую ратуюць вадзіцеля і пасажыраў не толькі ад  траўм, але і ад гібелі.
Многія вадзіцелі спадзяюцца на падушкі бяспекі. Аднак сучасная статыстыка сцвярджае, што выкарыстанне рамянёў бяспекі ратуе ад атрымання траўмаў у 70% выпадкаў, у той час як падушкі бяспекі – толькі ў 30%. Пры бакавым сутыкненні шансы ўцалець у прышпіленых рамянямі павялічваюцца ў 5 разоў, пры лабавым – у 10 разоў, а ў выпадку перакульвання аўто можна пазбегнуць траўм наогул! Дарэчы, у апошнім выпадку падушкі бяспекі аказваюцца практычна непатрэбнымі, паколькі спрацоўваюць толькі пры сур’ёзных ДТЗ і пры моцных ударах. У той жа час рамяні бяспекі ўтрымліваюць на невялікіх хуткасцях і ў любых сітуацыях. Напрыклад, пры заносе прышпіленаму вадзіцелю лягчэй сканцэнтравацца на кіраванні аўто, не думаючы пры гэтым як утрымацца ў крэсле.
Нагадваем, што арт. 18.12 ч. 4 КаАП РБ прадугледжвае папярэджанне і штраф у памеры да 1 базавай велічыні за кіраванне транспартным сродкам вадзіцелем, не прышпіленым рэменем бяспекі.
М. ГАРАЛЕВІЧ, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №61 ад 06.08.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *