«Валяются окурки на асфальте. Их подметёшь — души не подметёшь»

Общество

“Валяюцца акуркі на асфальце.
Іх падмяцеш – душы не падмяцеш”
Усе ў адзін голас асуджаюць тых, хто смеціць на вуліцы. Ніхто ж яшчэ не адстойваў свайго права кідаць пад ногі ўсё, што не патрэбна ў гаспадарцы. Тады крыху незразумела: адкуль бяруцца абгорткі, пустыя бутэлькі, пачкі з-пад цыгарэт вакол? Ніхто не прызнаецца ў варварстве.
– Не, мы не такія, мы супраць, гэта нехта іншы, дужа дрэнны, прыйшоў і насмеціў.
Праўда, ёсць і такія, хто робіць гэта ў адкрытую, ва ўсіх на вачах, ясна даючы зразумець, што чхаць яны хацелі на ўсіх вакол. Іншыя ж, перш чым кінуць апусцелы пачак з-пад чыпсаў на газон, абавязкова агледзяцца вакол: калі ніхто не бачыў учынку, яго, быццам, і не было.
Але гэта ўсё – лірыка: пакуль ёсць такія, хто смецяць, нехта абавязкова па-вінен прыбіраць, якім бы несправядлівым гэта не здавалася. Гэта зразумела, як і тое, што для ЖКГ такая задача не па сілах.
Летам праблема асабліва відавочная. Ужо норма: прыйшоў на пляж –  спачатку прыбяры смецце (добра прыхапіць з дому спецыяльны пакет), а потым  ужо загарай і купайся. Ну, гэта, вядома, калі не хочаш псаваць настрой, сузіраючы рэшткі чыёсьці гучнай бяседы.
У нашай невялікай кампаніі ўжо ўсталявалася стойкая звычка: браць з сабой пакет для смецця, ідучы “на прыроду”. Дарэчы, за гэтым асабліва пільна сочаць дзеці, якія з непадробнай ахвотай збіраюць смецце не толькі ля месца адпачынку, але і па дарозе туды. Спаборнічаюць, у каго хутчэй напоўніцца пакет, а напаўняюцца яны надзвычай хутка. Па дарозе некалькі разоў  прыходзіцца спустошваць тару, потым яшчэ і на пляжы папрацаваць. Ходзім мы так тыдзень, другі… Збіраем смецце. Тэарэтычна яго павінна стаць менш. Але не становіцца. Пакеты прывычна напаўняюцца, пакідаючы непрыемнае ўражанне бессэнсоўнасці нашых добрых памкненняў.
“Валяюцца акуркі на асфальце. Іх падмяцеш – душы не падмяцеш”, – пісала некалі віцебская паэтка Вольга Русілка. Сапраўды, гэта тое самае, што лячыць карыес анальгінам: боль суцішыцца, але толькі на нейкі час. Трэба лячыць душэўную засуху, чысціць душэўныя сметніцы. Трэба вучыцца любіць сваю зямлю, паважаць людзей, якія побач, а ў першую чаргу, любіць і паважаць  самога сябе. Калі гэтай любові няма, то няма і чалавечай годнасці, а таму ўжо нястрашна абражаць сябе нявартымі ўчынкамі. Сярод якіх, можна меркаваць, кінуць смецце пад ногі – і не самае страшнае.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №61 ад 06.08.2013 г.


1 комментарий по теме “«Валяются окурки на асфальте. Их подметёшь — души не подметёшь»

  1. Пить на улице запретили — запретите курить, как это делают в развитых странах. Почему я и мои дети должны нюхать всякую хрень? А мусор — это уже второстепенно.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *