К 70-летию освобождения Беларуси. Ветеран предлагает

Векапомнае

Прапанова ветэрана
У наступным годзе мы будзем урачыста адзначаць 70-ую гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
22 чэрвеня 1944 года пачалася адна з буйнейшых ваенных аперацый Другой сусветнай вайны – аперацыя “Баграціён”. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне ворага, 23 чэрвеня было вызвалена Шуміліна. На наступны дзень, прарваўшы варожую абарону, часці 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фрону фарсіравалі Заходнюю Дзвіну і захапілі плацдарм на левым беразе. 25 чэрвеня войскі 39-й арміі 3-га Беларускага фронту абышлі Віцебск і злучы-ліся з часткамі 43-й арміі ля вёскі Гняздзілавічы (цяпер Гняздзілава) Бешанковіцкага раёна. Акружэнне нямецкіх войскаў у раёне Віцебска (“Віцебскі кацёл”) стала адным з важных пачатковых этапаў вызвалення Беларусі.
Гэты подзвіг не забыты. Жывыя сведкі, на вачах якіх адбываліся баявыя дзеянні.
У рэдакцыю завітаў ветэран МУС першы намеснік старшыні абласнога савета ветэранаў органаў унутраных спраў А. М. Кубракоў. Бацькоўскі дом ветэрана, – цяпер ягоная дача – знаходзіцца на Каўлякоўшчыне, менавіта там, дзе адбывалася фарсіраванне Дзвіны і замыканне “Віцебскага катла”. Сям’я Анатоля Мікалаевіча трапіла ў нашы мясціны у гады вайны, перажылі тут гады ліхалецця і засталіся. “Хлопчыкам я бачыў, як пад агнём фашыстаў нашы войскі перапраўляліся праз Заходнюю Дзвіну, як сустрэліся воіны двух франтоў, – расказваў А. М. Кубракоў. – І я падумаў, што было б цікава для моладзі правесці рэканструкцыю гэтых баявых дзеянняў – пераправу праз Дзвіну, сустрэчу салдат. Правесці менавіта там, дзе падзеі адбываліся 70 год таму. Цяпер рыхтуюцца мерапрыемствы па святкаванні 70-й гадавіны вызвалення Беларусі і Віцебшчыны, і можна ўключыць маю прапанову ў планы”.
Магчыма,  прапанова ветэрана зацікавіць маладзёжныя арганізацыі Шумілінскага і Бешанковіцкага раёнаў, горада Віцебска, гістарычныя клубы Беларусі, Расіі і мы ўбачым цікавую гістарычную рэканструкцыю баявых дзеянняў 70-гадовай даўніны.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №61 ад 06.08.2013 г.


1 комментарий по теме “К 70-летию освобождения Беларуси. Ветеран предлагает

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *