И снова про африканскую чуму свиней

Актуалии Бяспека

Што трэба ведаць пра афрыканскую чуму?
Тэма афрыканскай чумы свіней (АЧС) абрасла домысламі і крыватолкамі. Якая ж сітуацыя ў рэальнасці склалася ў Віцебскай вобласці па АЧС, якія меры перасцярогі павінна ведаць насельніцтва? На гэтыя пытанні адказвае галоўны дзяржаўны інспектар ветэрынарыі і дзяржаўнай ветэрынарнай інспекцыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Козак і доктар біялагічных навук, прафесар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Аляксандр Субоцін.
Галоўнае – не дапусціць інфекцыі
Ачаг АЧС, выяўлены на свінакомплексе “Лучоса” ААТ “Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў” у Віцебскім раёне, лакалізаваны. І зараз многа залежыць ад разумення насельніцтва, выканання людзьмі рэкамендацый спецыялістаў.
Афрыканская чума свіней – асабліва небяспечная вірусная хвароба дамашніх і дзікіх свіней, незалежна ад узросту і пароды, якая ўзнікае ў любую пару года. Захворваемасць і лятальнасць свіней дасягае 100%. Характэрнымі клінічнымі прыкметамі хваробы з’яўляюцца: высокая ліхаманка на працягу 3 – 7 дзён, прыгнечанасць, парушэнне гемадынамікі (пасіненне ці пачырваненне скуры вушэй, жывата, прамежнасцей і хваста), дыярэя. У свіней павышаецца тэмпература да 41 – 42 градусаў. Як правіла, хвароба заканчваецца лятальна на 5 – 10 суткі.
Вірус АЧС надзвычай устойлівы. У трупах захоўвае жыцця-здольнасць да 2 месяцаў, на аб’ектах знешняга асяроддзя – звыш 2 месяцаў, у глебе – больш за паўгода. У свініне і вяндліне з мяса інфіцыраваных свіней вірус захоўваецца да 5 – 6 месяцаў, а ў замарожанай – да 10 год.
У натуральных умовах да вірусу АЧС успрымальныя дамашнія і дзікія свінні. Жывёла іншых відаў не ўспрымальная да вірусу АЧС. За ўсю больш чым 100-гадовую гісторыю існавання афрыканскай чумы выпадкаў захворвання чалавека не ўстаноўлена.
Фактарамі перадачы вірусу з’яўляюцца прадукты забою, трупы жывёлы, неабясшкоджаныя адыходы мясакамбінатаў, бойняў, сталовых, забруджаныя вірусам кармы, вада, посцілка, гной, прадметы догляду, адзенне, іншае.
Распаўсюджванню вірусу ў прыродзе садзейнічаюць дзікія свінні, пераносчыкамі могуць служыць і грызуны, у прыватнасці, пацукі.
Меры прафілактыкі
На ўзроўні дзяржавы, аблвыканкамаў і райвыканкамаў ствараюцца спецыяльныя камісіі па прафілактыцы АЧС.
З мэтай недапушчэння распаўсюджвання АЧС:
забараняецца ўвоз у краіну свіней, прадуктаў іх забою, кармоў усіх відаў з тэрыторый, нядобранадзейных па АЧС;
забараняецца выкарыстоўванне харчовых адыходаў для кармлення свіней;
узмацненне санітарна-прапускнога рэжыму на жывёлагадоўчых комплексах і фермах;
прыняцце строгіх мер па вакцынацыі і рэвакцынацыі свіней грамадскага і прыватнага сектараў;
правядзенне маніторынгу за захворваннем на АЧС дзікіх свіней;
забарона вырошчвання свіней для асабістых мэт работнікамі, якія абслугоўваюць свінагадоўчыя комплексы.
Важна ведаць, што вірус у кармах можа захоўвацца 2–3 месяцы. Тэрмічная апрацоўка кармоў пры тэмпературы 60 градусаў на працягу 20 хвілін прывядзе да інактывацыі вірусу.
Спецыялісты настойліва патрабуюць не купляць камбікармы ў грамадзян-прадпрымальнікаў, прадаваць іх забаронена.
Калі дыягназ АЧС устаноўлены, у населеным пункце аб’яўляецца каранцін з указаннем межаў эпізаатычнага ачага.
Канфіскацыя свіней па Правілах
Вакцын, сыраватак і хімпрэпаратаў супраць гэтай хваробы, на жаль, няма. У сувязі з гэтым ва ўсім свеце радыкальныя меры па забою і знішчэнню свіней ў нядобранадзейным эпізаатычным ачагу прыняты як “залаты стандарт” у барацьбе з АЧС.
У адпаведнасці з Ветэрынарна-санітарнымі правіламі барацьбы з афрыканскай чумой, зацверджанымі пастановай Міністэрства па сельскай гаспадарцы і харчаванні, у эпізаатычным ачагу (тэрыторыі, дзе грамадзяне трымаюць свіней і дзе выяўлены хворыя на АЧС свінні) праводзіцца канфіскацыя ўсіх свіней, якіх забіваюць бяскроўным метадам. Трупы свіней спальваюць або закопваюць на глыбіню 2-х метраў. У эпізаатычным ачагу праводзяць стараннае абеззаражванне гною, знішчаюць грызуноў, насякомых, праводзяць іншыя мерапрыемствы.
Парады насельніцтву ад ветэрынарнай інспекцыі
З узнікненнем пагрозы АЧС лепш перайсці на вырошчванне ў асабістых падсобных гаспадарках буйной рагатай жывёлы, коз, трусоў, куранят.
Пасля наведвання лесу старанна памыйце абутак, каб вірус разам з часцінкамі калу дзікіх свіней не перанесці ў свой хлеў.
Дарэчы, зараз праводзіцца адстрэл дзікіх кабаноў як галоўных пераносчыкаў вірусу АЧС. З 1 ліпеня на Віцебшчыне знішчана 1800 кабаноў.
Калі на асабістых агародах вы заўважылі патравы пасеваў зерневых, лепш перастрахавацца: зерне з такіх участкаў не выкарыстоўваць на корм жывёле без тэрмічнай апрацоўкі. Тэрмаапрацоўка неабходна і для бульбы, калі на полі пабывалі дзікія свінні.
У Шумілінскім раёне афрыканскай чумы няма, але…
Вяртаемся да тэмы, узнятай раённай газетай у №  59 за 30 ліпеня. І зноў размаўляем з галоўным ветэрынарным урачом раёна І. У. Галузам, просім адказаць на шматлікія пытанні нашых чытачоў: што рабіць з прыватным пагалоўем свіней, ці абавязкова рэзаць, на якія тэрыторыі раёна распаўсюджваюцца такія рэкамендацыі?
Галоўны ветурач найперш папрасіў прабачэння за недакладную інфармацыі па Гарадоцкім раёне, дзе афіцыйна зарэгістраваны кармавы таксікоз у свіней, а не афрыканская чума.
І. У. Галуза паведаміў, што з 1 жніўня бягучага года прыняты папраўкі да Ветэрынарна-санітарных правілаў барацьбы з афрыканскай чумой, згодна з якімі забараняецца вырошчваць свіней у населеных пунктах, размешчаных у радыусе бліжэй чым 5 км ад свінакомплексу.
Калі праецыраваць папраўкі на Шумілінскі раён, то ў 5-кіламетровай зоне ад свінакомплексу “Добрынскі” Віцебскага камбіната хлебапрадуктаў знаходзяцца вёскі Добрына, Залужжа, Бываліна, Юрава, Зямцы, Сіроціна, Станіславова, Крыцкія. У гэтых вёсках трымаць свіней забаронена. Але ў сувязі з тым, што афрыканская чума зарэгістравана на свінакомплексе “Лучоса” ААТ “Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў” у Віцебскім раёне, дадае І. У. Галуза, Шумілінскі раён трапіў у 100-кіламятровую буферную зону, а гэта абавязвае да надзвычайных мер, у прыватнасці, ўсім прыватным гаспадарам, якія трымаюць на сваіх падворках свіней, рэкамендавана прыразаць іх.
Падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №61 ад 06.08.2013 г.


3 комментария по теме “И снова про африканскую чуму свиней

  1. Как раз первыми ударились в панику представители местных властей да ветеринары. Никакой информации и документов на руки владельцам частных подворий не дают. Ни публичных объявлений, ни собраний в трудовых коллективах. По домам прошлись чиновники и в устной форме приказали вырезать свинопоголовье, ссылаясь на некие постановления свыше, которых никто не видел. Сначала якобы до 10 августа, а пото до 8..

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *