Экономишь секунды, теряешь жизнь

Бяспека

Зэканоміш секунды, згубіш жыццё
Здавалася б, дарослы чалавек, які ідзе па дарозе з дзіцяці, павінен быць асабліва ўважлівым да наваколля, каб зберагчы і абараніць маленькага чалавечка ад небяспекі. Але не, бесклапотнасць дарослых, бывае, прыводзіць да трагедыі.
…Маці з дачкой пераходзілі чыгунку па драўлянаму насцілу. І як вучылі ў школе, мама, паглядзеўшы налева, памкнулася ўперад. Чаму дарослая жанчына не зірнула ў другі бок, цяпер ужо ніхто не адкажа. А вось патлумачыць, чаму яна не пачула гук блізкага цягніка проста – у вушах былі навушнікі. Менавіта гэта прывяло да гібелі і маці, і дзяўчынкі.
За шэсць месяцаў года на аб’ектах чыгуначнага транспарту краіны пацярпела 85 чалавек, 39 з іх загінулі. У 44 выпадках грамадзяне знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Не абышла праблема і Віцебшчыну: 17 чалавек пацярпелі, 15 – загінулі.
У першым паўгоддзі гэтага года супрацоўнікамі АУСТ да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў паводзінаў на чыгунцы прыцягнута да адказнасці 875 чалавек. У мінулым годзе гэтая лічба складала 842 чалавекі за год! Што гэта? Настолькі вырасла бяспечнасць?
Адзін з апошніх выпадкаў адбыўся каля Оршы.  Сямікласнік адной школы, пакуль яго бацькі адпачывалі на возеры, вырашыў схадзіць на чыгуначную станцыю, каб паглядзець расклад руху цягнікоў. Юнак стаяў на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх: прывычка не падпарадкоўвацца правілам яго і загубіла. Ён ішоў праз чыгунку з навушнікамі і атрымаў смяротную траўму.
… Муж з жонкай вярталіся дамоў цераз чыгуначны пераезд. Мужчына добра бачыў хуткі цягнік, але стаяць і чакаць яму не хацелася. Ён прабег праз пуці і загінуў на вачах у жонкі. Зэканоміў секунды, а згубіў жыццё.
Зберагчы чалавека ад трагедыі можа найперш ўласная ўважлівасць і выкананне правілаў знаходжання каля чыгункі.
А. КАЗЛОЎ, начальнік аддзела аховы грамадскага парадку і прафілактыкі РАУС.
Надрукавана ў №63 ад 13.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *