В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Завяршылася ўступная кампанія ва ўстановы вышэйшай адукацыі
У 2013 годзе ва ўступных іспытах на бюджэтную форму навучання ў 5 дзяржаўных ВНУ Віцебскай вобласці прынялі ўдзел 3482 абітурыенты (пры плане набору 2445 чалавек), з іх 3085 абітурыентаў (88,6%) прад’явілі 3 сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання.
Сярэдні конкурс па ВНУ вобласці склаў 1,4 чалавека на месца (у 2012 годзе – 1,7). На 7427 платных месцаў (вочная і завочная формы навучання) прэтэндавалі 3598 чалавек, што склала конкурс 0,48 чал. на месца.
Самы вялікі конкурс на бюджэт назіраўся ў ВДУ – 1,8 чал. на месца (у 2012 годзе – 2,0), найменшы – у ВДТУ – 0,95 ( у 2012 годзе – 1,5). Па іншых ВНУ конкурс склаў: ПДУ – 1,5 (у 2012 – 1,9), ВДМУ – 1,6 супраць 1,8, ВДАВМ 1,05 супраць 1,2. На платную форму навучання найбольшы конкурс назіраўся ў ВДМУ – 1,62, найменшы – у ПДУ – 0,39.
З агульнай колькасці падаўшых заявы абітурыентаў 188 чалавек (5,2%) з’яўляюцца медалістамі і 28 чалавек (0,8%) маюць дыпломы з адзнакай.
У бягучым годзе назіралася адсутнасць конкурсу (менш аднаго чалавека на месца): у ВДТУ на спецыяльнасці “Вытворчасць скуры і футра” – 0, “Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў”, “Канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры” – 0,23, “Машыны і апараты лёгкай, тэкстыльнай прамысловасці і бытавога абслугоўвання” – 0,24, “Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці” – 0,35, “Вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў” – 0,4, “Канструяванне і тэхналогія  швейных вырабаў” – 0,46; у ВДАВМ на спецыяльнасць “Заатэхнія” – 0,4; у ПДУ на спецыяльнасці “Абслугоўваючая праца і прадпрымальніцтва” – 0, “Тэхнічная праца і прадпрымальніцтва”, “Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці”, “Аўтамабільныя дарогі” – 0,1, “Тэхналогія машынабудавання”, “Радыётэхніка” – 0,3, “Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці – 0,4, “Дашкольная адукацыя”, “Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў”, “Вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі” – 0,5, “Беларуская мова і літаратура. Англійская мова”, “Мадэляванне і камп’ютэрнае праектаванне радыёэлектронных сродкаў – 0,6, “Рамана-германская філалогія (французкая)”, “Прамысловая электроніка” – 0,7.
Самы вялікі конкурс назіраўся на наступныя спецыяльнасці: у ВДУ – “Прававодства” (10 чалавек на месца), у ПДУ – “Лагістыка” (6,8), у ВДТУ – “Фінансы і крэдыт” (3,8), у ВДАВМ – “Ветэрынарная фармацыя” (2,8), у ВДМУ – “Фармацыя” (1,9).
Па выніках уступных іспытаў прыёмнымі камісіямі на дзённае аддзяленне (бюджэт) залічана 2269 чалавек (ПДУ – 595, ВДМУ – 555, ВДУ – 460, ВДАВМ – 433, ВДТУ – 226). З агульнай колькасці залічаных на дзённае аддзяленне ВНУ абітурыентаў – 168 медалістаў (89,4% ад агульнай колькасці медалістаў, якія падалі дакументы), 24 чалавекі з дыпломам з адзнакай (85,7%). Па-за конкурсам на падставе льгот, вызначаных Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.02. 2006 г. № 80, залічаны 24 абітурыенты. Без уступных іспытаў залічаны 5 абітурыентаў.
З 503 абітурыентаў, якія закончылі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаныя ў сельскай мясцовасці. Па выніках уступных экзаменаў залічаны 365 (72,6%). З 2776 гарадскіх’ абітурыентаў залічаны 1690 (60,9%).
Кантроль за захаваннем патрабаванняў заканадаўства ў ходзе правядзення ўступных іспытаў ажыццяўлялі Віцебская абласная камісія па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2013 годзе  і адпаведныя камісіі па кантролю ў 5 вышэйшых дзяржаўных навучальных установах Віцебскай вобласці.
Падрыхтавала Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №64 ад 16.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *