Установлены сроки сбора брусники и клюквы

Актуалии Официально

Тэрміны збору ягад :
брусніцы – з 17 жніўня, журавіны – з 31 жніўня

У Віцебскай вобласці ўстаноўлены тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) ягад: брусніцы з 17 жніўня, журавіны – 31 жніўня.
Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што згодна з арт. 15.26 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў ці метадаў збору і нарыхтоўкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін альбо іншае парушэнне правілаў збору вядуць да папярэджвання грамадзяніна або накладання штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічынь.
Надрукавана ў №64 ад 16.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *