«Прямую линию» и приём граждан проведёт председатель районного Совета депутатов И. Н. Новикова

Актуалии Власть

Давайце абмяркуем
21 жніўня з 10.00 да 12.00 па тэлефоне 4-13-58 “прамую лінію” па пытаннях, якія тычацца дзейнасці раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, жыццезабеспячэння насельніцтва, добраўпарадкавання населеных пунктаў, адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання, правядзе старшыня раённага Савета дэпутатаў НОВІКАВА Ірына Мікалаеўна.
Кожны грамадзянін, які пражывае на тэрыторыі раёна, таксама можа выказаць сваю думку аб магчымасці, неабходнасці альбо аб немэтазгоднасці скарачэння аднаго з васьмі сельсаветаў раёна шляхам далучэння (аб’яднання) двух у адзін, і ўнесці прапановы аб яго мяркуемым адміністрацыйна-тэрытарыяльным цэнтры – у цяперашні час на абмеркаванне выносіцца пытанне аб аб’яднанні Сіроцінскага і Светласельскага сельсаветаў у адзін Светласельскі сельсавет з адміністрацыйным цэнтрам у а.-г. Светласельскі.
У гэты дзень з 8.00 да 14.00 Ірына Мікалаеўна правядзе асабісты прыём грамадзян (каб. № 418, 4-ы паверх).
Папярэдне можна запісацца па тэл. 4-17-51 – галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў.
Надрукавана ў №64 ад 16.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *